Alyaksey Filipenka
Quick Facts
Biography
Аляксей Апанасавіч Філіпенка (27 сакавіка 1925, Гомельская вобласць — 21 жніўня 1957) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, стралок; кулямётчык 457-га стралковага палка 129-й стралковай дывізіі 3-й арміі, яфрэйтар.
Біяграфія
Нарадзіўся 27 красавіка 1925 ў вёсцы Бабічы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Беларус.
Скончыў 7 класаў. У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1943 года. Член ВКП/КПСС з 1944 года. Змагаўся з варожымі захопнікамі на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі і ў разгроме нямецка-варожай групоўкі ва Усходняй Прусіі.
Стралок 457-га стр. палка яфрэйтар Аляксей Філіпенка у ноч на 24 лютага 1944 года ў баі за вёску Вялікая Канапліца Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі адным з першых уварваўся ў варожую траншэю, знішчыў агнявую кропку гранатамі і ўзяў у палон гітлераўца.
1 сакавіка 1944 г. падчас захопу вышыні каля шашы Вярычаў — Азяраны, на поўнач ад горада Рагачоў Гомельскай вобласці, уварваўшыся ў траншэю, знішчыў афіцэра. Рызыкуючы жыццём, вынес з нейтральнай паласы параненага камандзіра.
Загадам па 129-й стралковай дывізіі ад 12 красавіка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Аляксей Апанасавіч Філіпенка ордэнам Славы 3-й ступені.
28 чэрвеня 1944 года яфрэйтар Аляксей Філіпенка, удзельнічаючы ў ліквідацыі акружанага праціўніка каля вёскі Букіна, размешчанай у сямі кіламетрах на поўнач ад горада Бабруйск Магілёўскай вобласці Беларусі, у баі знішчыў агнём з аўтамата больш за дзесятак праціўнікаў.
Загадам па 3-й арміі ад 28 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Аляксей Філіпенка Апанасавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
Кулямётчык 457-га стр. палка яфрэйтар Аляксей Філіпенка у перыяд з 14 студзеня па 25 лютага 1945 года ў баях ва Усходняй Прусіі шмат разоў праяўляў адвагу, смеласць і мужнасць.
22 лютага 1945 года ў раёне населенага пункта Ліліенталя, размешчанага ў чатырох з паловай кіламетрах на паўночны захад ад польскага горада Пененжна, удзельнічаў у адбіцці пяці контратак праціўніка. Замяніў выбыўшага са строю камандзіра ўзвода і кіраваў боем да выканання баявой задачы. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Аляксей Апанасавіч Філіпенка ўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.
У 1947 годзе малодшы сяржант Філіпенка А. А. дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Калінінград — абласным цэнтры Калінінградскай вобласці. Памёр 21 жніўня 1957 года. Пахаваны ў вёсцы Бабічы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі.
Зноскі
- ↑ Аляксей Апанасавіч Філіпенка на сайце «Героі краіны»
Літаратура
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
Спасылкі
Алексей Афанасьевич Филипенко на сайце «Героі краіны»