Aliona Liubaja
Quick Facts
Biography
Алёна Аляксандраўна Любая (нар. 2 жніўня 1982, Бабруйск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі татарскага фактару ў міжнародных адносінах дзяржаў Усходняй Еўропы канца XV — першай трэці XVI стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт.
Біяграфія
Нарадзілася 2 жніўня 1982 года ў Бабруйску.
Скончыла ў 2004 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2005 годзе — магістратуру, у 2009 годзе — аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Татарскі фактар ва ўзаемаадносінах дзяржаў Усходняй Еўропы ў канцы XV — першай трэці XVI ст.».
У 2009—2022 гадах працавала на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ: выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры, прафесар. З 2022 года навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя міжнародных адносін у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў познім Сярэднявеччы і раннім Новым часе, гісторыя нацыянальных меншасцяў Беларусі (гісторыя татараў), інтэлектуальная гісторыя, метадалогія гістарычнага даследавання.
Сям’я
У шлюбе з гісторыкам Андрэем Любым.
Бібліяграфія
- Удзел у калектыўных працах
- Гісторыя Беларусі: дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1: Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2018.
- East-Central Europe vis-à-vis Global Challenges. Parva 12. Warsaw, 2017.
- Alba Ruscia: белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (X—XVI вв.). Москва, 2015.
- Средневековые тюрко-татарские государства. Вып. 3. Казань, 2011.
- Общество, государство, верховная власть в России в средние века и раннее Новое время в контексте истории Европы и Азии (X—XVIII вв.). Москва, 2005.
Літаратура
- ЛЮБАЯ Алёна Аляксандраўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.