peoplepill id: aliaksiej-sapunou
AS
Russia Belarus
2 views today
2 views this week
Aliaksiej Sapunoŭ

Aliaksiej Sapunoŭ

The basics

Quick Facts

A.K.A.
Aleksei Parfenovich Sapunov
Gender
Male
Place of birth
Usvyaty, Russia
Place of death
Vitebsk, Belarus
Age
73 years
Awards
Order of Saint Anna, 2nd class
 
Order of Saint Stanislaus, 2nd class
 
Order of St. Vladimir, 3rd class
 
Aliaksiej Sapunoŭ
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка 1852, Усвяты, цяпер Пскоўская вобласць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, даследчык помнікаў старажытнай культуры. Прафесар (1913).

Біяграфія

Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 г. гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. 3 1879 працаваў выкладчыкам старажытных моў у Віцебскай гімназіі, з 1895 у Цэнтральным архіве старажытных грамат (з 1897 выкладчык Маскоўскага ўніверсітэта), з 1901 сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта. У 1893 г. удзельнічаў у стварэнні Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, у 1909 г. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (выдавала зборнік «Полацка-Віцебская даўніна», дзе друкаваліся яго матэрыялы і па архітэктуры, у т. л. «Чарцёж г. Віцебска 1664 г.», «Малюнкі крэпасцей, пабудаваных па загаду цара Івана Грознага пасля заваёвы Полацка ў 1563 г.», «Гістарычны нарыс Віцебскай Беларусі» і інш.).

Адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, выкладаў у ім (чытаў курс «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю») і ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце (1911—1922). Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губерні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 1923—1924 гг. чытаў курс «Беларусазнаўства» ў Віцебскім вышэйшым педагагічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі Віцебшчыны. Даследаваў архітэктуру, пераважна Падзвіння. Апісаў асобныя архітэктурныя помнікі: працы «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Помнікі часоў старажытных і найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) і інш. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісанні рукапісных помнікаў. Галоўныя праца Сапунова — зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны 11—19 стагоддзяў «Віцебская даўніна» (1883—1888), багата ілюстраваны, у т. л. малюнкамі помнікаў архітэктуры. У ім таксама змешчаныя ўрыўкі з летапісаў, граматы віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.

Зноскі

  1. Хмяльніцкая, Л. Гісторык з Віцебска: Жыццяпіс Аляксея Сапунова / Людміла Хмяльніцкая. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. — 254,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»; Серыя «Постаці», № 4). — ISBN 985-6599-23-7. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 204. Воп. 1. Спр. 205. Арк. 22, 23

Літаратура

  • Сапуноў Аляксей Парфенавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Шишанов В. А. Новые сведения о даче А. П. Сапунова «Алексеевка» // Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю: Матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння А. П. Сапунова. 6—7 чэрвеня 2002 г., Віцебск / Склад В. У. Скалабан і інш. Мн: БелНДІДАС, 2002. С. 109—110. [1]
  • Шишанов, В. А. К истории экземпляра Статута ВКЛ 1588 г. из библиотеки А. П. Сапунова / В. А. Шишанов // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф., прысвеч. 50-годдзю знаходкі берасцаной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, 22 — 23 кастрыч. 2009 г., Віцебск / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск: Медысонт, 2010. — С. 263—267.[2]
  • Шишанов, В. А. Новые материалы о А. П. Сапунове / В. А. Шишанов // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф. прысвеч. 150-годдзю з дня нараджэння У. Г. Краснянскага, Віцебск, 17-18 кастрычніка 2013 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. — С. 156—247. [3]
  • Книжное наследие А. П. Сапунова: материалы республиканской науч.-практ. конф. к юбилеям издания А. П. Сапуновым книг «Витебская старина» (т.1, 1883) и «Река Западная Двина» (1893), 23 дек. 2013 г. / редкол.: А. И. Сёмкин (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2014. [4]
  • Мякишев, В. Корреспонденция Я. М. Гижицкого с А. П. Сапуновым как отражение связей в научном обществе конца XIX века / В. Мякишев // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф., Віцебск, 23-24 кастрычніка 2014 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. — С. 124—144. [5]
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.(руск.) 

Спасылкі

  Слоўнікі і энцыклапедыі
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Нарматыўны кантроль
Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віцебскай губерні
Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віцебскай губерні
I скліканне
II скліканне
III скліканне
IV скліканне
I скліканне
II скліканне
III скліканне
IV скліканне
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Aliaksiej Sapunoŭ is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Aliaksiej Sapunoŭ
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes