Aliaksiej Sapunoŭ
Quick Facts
Biography
Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка 1852, Усвяты, цяпер Пскоўская вобласць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, даследчык помнікаў старажытнай культуры. Прафесар (1913).
Біяграфія
Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 г. гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. 3 1879 працаваў выкладчыкам старажытных моў у Віцебскай гімназіі, з 1895 у Цэнтральным архіве старажытных грамат (з 1897 выкладчык Маскоўскага ўніверсітэта), з 1901 сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта. У 1893 г. удзельнічаў у стварэнні Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, у 1909 г. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (выдавала зборнік «Полацка-Віцебская даўніна», дзе друкаваліся яго матэрыялы і па архітэктуры, у т. л. «Чарцёж г. Віцебска 1664 г.», «Малюнкі крэпасцей, пабудаваных па загаду цара Івана Грознага пасля заваёвы Полацка ў 1563 г.», «Гістарычны нарыс Віцебскай Беларусі» і інш.).
Адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, выкладаў у ім (чытаў курс «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю») і ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце (1911—1922). Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губерні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 1923—1924 гг. чытаў курс «Беларусазнаўства» ў Віцебскім вышэйшым педагагічным інстытуце.
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі Віцебшчыны. Даследаваў архітэктуру, пераважна Падзвіння. Апісаў асобныя архітэктурныя помнікі: працы «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Помнікі часоў старажытных і найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) і інш. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісанні рукапісных помнікаў. Галоўныя праца Сапунова — зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны 11—19 стагоддзяў «Віцебская даўніна» (1883—1888), багата ілюстраваны, у т. л. малюнкамі помнікаў архітэктуры. У ім таксама змешчаныя ўрыўкі з летапісаў, граматы віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.
Зноскі
- ↑ Хмяльніцкая, Л. Гісторык з Віцебска: Жыццяпіс Аляксея Сапунова / Людміла Хмяльніцкая. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. — 254,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»; Серыя «Постаці», № 4). — ISBN 985-6599-23-7. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 204. Воп. 1. Спр. 205. Арк. 22, 23
Літаратура
- Сапуноў Аляксей Парфенавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Шишанов В. А. Новые сведения о даче А. П. Сапунова «Алексеевка» // Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю: Матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння А. П. Сапунова. 6—7 чэрвеня 2002 г., Віцебск / Склад В. У. Скалабан і інш. Мн: БелНДІДАС, 2002. С. 109—110. [1]
- Шишанов, В. А. К истории экземпляра Статута ВКЛ 1588 г. из библиотеки А. П. Сапунова / В. А. Шишанов // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф., прысвеч. 50-годдзю знаходкі берасцаной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, 22 — 23 кастрыч. 2009 г., Віцебск / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск: Медысонт, 2010. — С. 263—267.[2]
- Шишанов, В. А. Новые материалы о А. П. Сапунове / В. А. Шишанов // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф. прысвеч. 150-годдзю з дня нараджэння У. Г. Краснянскага, Віцебск, 17-18 кастрычніка 2013 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. — С. 156—247. [3]
- Книжное наследие А. П. Сапунова: материалы республиканской науч.-практ. конф. к юбилеям издания А. П. Сапуновым книг «Витебская старина» (т.1, 1883) и «Река Западная Двина» (1893), 23 дек. 2013 г. / редкол.: А. И. Сёмкин (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2014. [4]
- Мякишев, В. Корреспонденция Я. М. Гижицкого с А. П. Сапуновым как отражение связей в научном обществе конца XIX века / В. Мякишев // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф., Віцебск, 23-24 кастрычніка 2014 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. — С. 124—144. [5]
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.(руск.)
Спасылкі
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
Нарматыўны кантроль | |
Нарматыўны кантроль |
Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віцебскай губерні | ||
---|---|---|
Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віцебскай губерні | ||
I скліканне | Брук • Валковіч • Перасвет-Солтан • Трасун • Філіпаў • Шахно | |
II скліканне | Беніслаўскі • Бурмейстэр • Быкаў • Дымша • Казрыч • Петрачэнка | |
III скліканне | Амасёнак • Дапельмаер • Яўрэінаў • Ермалаеў • Нікановіч • Сапуноў • Блажэвіч* | |
IV скліканне | Яўрэінаў • Кірылаў • Мухін • Альхоўскі • Полаўцаў • Шмякаў | |
I скліканне | Брук • Валковіч • Перасвет-Солтан • Трасун • Філіпаў • Шахно | |
II скліканне | Беніслаўскі • Бурмейстэр • Быкаў • Дымша • Казрыч • Петрачэнка | |
III скліканне | Амасёнак • Дапельмаер • Яўрэінаў • Ермалаеў • Нікановіч • Сапуноў • Блажэвіч* | |
IV скліканне | Яўрэінаў • Кірылаў • Мухін • Альхоўскі • Полаўцаў • Шмякаў | |