peoplepill id: aliaksandr-sasnou
AS
Belarus
2 views today
2 views this week
Aliaksandr Sasnou
Belarusian politician, first Minister of Labour and Social Protection of the Republic of Belarus

Aliaksandr Sasnou

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian politician, first Minister of Labour and Social Protection of the Republic of Belarus
Places
Work field
Gender
Male
Birth
Place of birth
Gomel, Gomel Region, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
78 years
Education
Gomel State Road-Building College
Gomel, Gomel Region, Belarus
Francisk Skorina Gomel State University
Gomel, Gomel Region, Belarus
Employers
Francisk Skorina Gomel State University
Gomel, Gomel Region, Belarus
Positions
member of the Council of the Republic of Belarus
member of the 12th convocation of the Supreme Soviet of the Byelorussian SSR
Minister of Labour and Social Protection of the Republic of Belarus
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксандр Віктаравіч Сасноў (14 жніўня 1947, Гомель) — беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч, першы міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 жніўня 1947 года ў Гомелі. Праз тры гады пасля нараджэння ваенны-бацька перавёз сям’ю на новае месца службы ў Сібір (Іркуцкая вобласць). Пасля вяртання на радзіму паступіў у дарожна-будаўнічы тэхнікум, які скончыў з чырвоным дыпломам. Пасля службы ў войску працаваў у будаўнічым трэсце — тэхнікам, пасля майстрам.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1975—1983), дацэнтам, загадчыкам кафедры на Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У ВС быў старшынёй Камісіі па пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Падчас стварэння Партыі народнай Згоды Саснову і Аляксандру Лукашэнку прапанавалі стаць яе сустаршынямі. Аднак на першым жа пасяджэнні выявілася, што яго погляды (замоцна кансерватыўныя і правыя), як і погляды Лукашэнкі (замоцна левыя), не падабаюцца іншым. Таму партыю ўзначалілі Карпенка і Ганчар.

Дэманстрацыйна не галасаваў за прыняцце Канстытуцыі 1994 года з-за дысбалансу «галін улады». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года працаваў у камандзе Зянона Пазняка.

Пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Саснову прапанавалі ўзначаліць Міністэрства працы. У 1994—1996 гадах — міністр працы Беларусі. Разам з прэм’ерам Міхаілам Чыгіром падаў у адстаўку ў лістападзе 1996 года напярэдадні рэферэндуму.

Пасля працаваў намеснікам дырэктара Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ўваходзіў у каманду Яраслава Раманчука.

Член Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аўтар больш за 70 навуковых публікацый.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Aliaksandr Sasnou is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Aliaksandr Sasnou
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes