Aliaksandr Sasnou
Quick Facts
Biography
Аляксандр Віктаравіч Сасноў (14 жніўня 1947, Гомель) — беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч, першы міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Біяграфія
Нарадзіўся 14 жніўня 1947 года ў Гомелі. Праз тры гады пасля нараджэння ваенны-бацька перавёз сям’ю на новае месца службы ў Сібір (Іркуцкая вобласць). Пасля вяртання на радзіму паступіў у дарожна-будаўнічы тэхнікум, які скончыў з чырвоным дыпломам. Пасля службы ў войску працаваў у будаўнічым трэсце — тэхнікам, пасля майстрам.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1975—1983), дацэнтам, загадчыкам кафедры на Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У ВС быў старшынёй Камісіі па пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва.
Падчас стварэння Партыі народнай Згоды Саснову і Аляксандру Лукашэнку прапанавалі стаць яе сустаршынямі. Аднак на першым жа пасяджэнні выявілася, што яго погляды (замоцна кансерватыўныя і правыя), як і погляды Лукашэнкі (замоцна левыя), не падабаюцца іншым. Таму партыю ўзначалілі Карпенка і Ганчар.
Дэманстрацыйна не галасаваў за прыняцце Канстытуцыі 1994 года з-за дысбалансу «галін улады». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года працаваў у камандзе Зянона Пазняка.
Пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Саснову прапанавалі ўзначаліць Міністэрства працы. У 1994—1996 гадах — міністр працы Беларусі. Разам з прэм’ерам Міхаілам Чыгіром падаў у адстаўку ў лістападзе 1996 года напярэдадні рэферэндуму.
Пасля працаваў намеснікам дырэктара Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў.
На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ўваходзіў у каманду Яраслава Раманчука.
Член Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аўтар больш за 70 навуковых публікацый.
Асабістае жыццё
Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
- Аляксандр Сасноў на Belarus profile
- Аляксандр Сасноў, Хто ёсць хто ў Беларусі, 1999