Alexey Mikhailovich Dondukov-Korsakov
Quick Facts
Biography
Аляксей Міхайлавіч Дандуко́ў-Карса́каў (руск.: Алексей Михайлович Дондуков-Корсаков; 2 верасня 1822 — 18 красавіка 1894) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Дандуковых-Карсакавых. Нарадзіўся ў сям’і Міхаіла Аляксандравіча Дандукова-Карсакава (1794—1869), віцэ-прэзідэнт Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук, і Марыі Мікіцічны з Дандуковых-Карсакавых (1803—1884).
Правадзейны стацкі саветнік, у званні камергера. Член смаленскага акруговага суда.
У 1865/1866-1870 гадах маршалак шляхты Горацкага павета.
У 1870—1880-х гг. быў уладальнікам маёнтка Раманава Горацкага павета. Князь Аляксей Дандукоў-Карсакаў быў вядомы тым, што займаўся краязнаўчай дзейнасцю і ўдзельнічаў у працы Археалагічнага з’езду ў 1874 г. Пры ім пачалі будаваць у Раманаве мураваную царкву і адзін з сялян прывёз камень з незразумелымі надпісамі. У трэцім томе зборніка «Полацка-Віцебская даўніна» апублікаваў артыкул «Древний памятник „Волчьего хвоста“ в стране радимичей», спрабуючы расшыфраваць гэтыя надпісы.
Сям’я
У шлюбе з 20 красавіка 1851 года з Вольгай Аляксееўнай Пяшчуравай, дачкой былога віцебскага губернатара А. М. Пяшчурава. Вольга была цудоўнай піяністкай.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксей Міхайлавіч Дандукоў-Карсакаў