peoplepill id: alexandr-gryshkevich
AG
Belarus
4 views today
4 views this week
Alexandr Gryshkevich
Belarusian painter

Alexandr Gryshkevich

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian painter
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Maladziečna, Maladziečna District, Minsk Region, Belarus
Age
63 years
Education
Minsk State Art College
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Belarusian State Academy of Arts
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Alexandr Gryshkevich
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксандр Мікалаевіч Грышкевіч (13 ліпеня 1961, Маладзечна) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

1977—1981 — вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава..

1981—1987 — вучоба ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне станковай графікі.

1991—1994 — стажыроўка ў Творчых акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Беларусі.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года..

1997 — Дыплом I ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі»

2007 — Дыплом I ступені на I Рэспубліканскім конкурсе на лепшую беларускую ілюстраваную паштоўку ў намінацыі «Мастацкая паштоўка»

2012 — Прыз глядацкіх сімпатый на III Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры.

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, у фондах Міністэрства культуры РБ, у Светлагорскай карціннай галерэі імя Германа Пранішнікава, ва Унечскай карціннай галерэі (Расія), у цэнтры культуры г. Свеце (Польшча), у карпаратыўных і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Выстаўкі

1984 — ФРГ, Заходні Берлін. «Вайна стукае ў сэрцы кожнага»

1997 — Расія, Масква, Цэнтральны дом мастака. «Салон 1997»

2000—2007, 2009 г. — Мінск, Палац Рэспублікі, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. «АртКрок»

2000—2002 — Расія, Масква, галерэя «Багіра». Пастаянная экспазіцыя

2002—2009 — Расія, Масква, Цэнтральны дом мастака. Пастаянная экспазіцыя ў мастацкім салоне Траццякоўскай галерэі «АртС’рвісЦэнтр»

2003 — Беларусь, Мінск, Палац Рэспублікі. «Прысвячэнне Пікаса»

2003—2005 — Беларусь, Мінск, Палац мастацтва. «Восень»

2004 — Беларусь, Мінск, Палац мастацтва. «Да дня вызвалення Беларусі»

2005 — Беларусь, Маладзечна, Палац культуры. «50 гадоў студыі выяўленчага мастацтва»

2005 — Беларусь, Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. «Фестываль пейзажу»

2005 — Францыя, Парыж, Цэнтр П’ера Кардэна. «Зямля пад белымі крыламі»

2005—2012 — Расія, Масква, галерэя «Візіт». Пастаянная экспазіцыя

2006 — Беларусь, Мінск, Нацыянальны мастацкі музей. «Мінск- Парыж -Мінск»

2006 — Беларусь, Светлагорск, Мастацкая галерэя ім. Германа Пранішнікава. Персанальная выстаўка

2006 — Беларусь, Мінск, Нацыянальная бібліятэка. «Прысвячэнне Беларусі»

2006 — Нідэрланды, Утрэхт. «Усходнія суседзі»

2006 — Беларусь, Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Персанальная выстаўка

2006 — Расія, Масква, Цэнтральны музей сучаснай гісторыі Расіі. «Расія — Беларусь»

2006 — Беларусь, Мінск, Планетарый. Дабрачынны аўкцыён

2007 — Расія, Масква, Цэнтральны дом мастака. «Салон 2007»

2007 — Беларусь, Мінск, Палац мастацтва. «Пострадыяцыя. Фарбы Радзімы»

2007 — Беларусь, Мінск, музей Максіма Багдановіча. Выстаўка, прысвечаная 90- годдзю з дня смерці Максіма Багдановіча

2007 — Літва, Вільнюс, Нацыянальная бібліятэка. Выстаўка, прысвечаная 15- годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Літва

2007 — Літва, Вільнюс, Нацыянальная філармонія. Выстаўка беларускага мастацтва

2007 — Беларусь, Мінск, Нацыянальная бібліятэка. Выстаўка, прысвечаная 125- годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа «Мастацкія Каласавіны»

2008 — Японія, Хірасіма. Выстаўка беларускага і рускага мастацтваў

2008 — Беларусь, Мінск, Палац мастацтва. Першае Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры

2008 — Беларусь, Мінск, Палац мастацтва. Міжнародная выстаўка жывапісу, графікі і скульптуры «Разам»

2008 — Вялікабрытанія, Лондан, галерэя Алы Булянскай. Выстаўка сучаснага беларускага мастацтва

2009 г. — Вялікабрытанія, Уэльс, Кардыф, Цэнтральная бібліятэка. Выстаўка сучаснага беларускага мастацтва

2009 г. — Беларусь, Мінск, Палац мастацтва. «Міленіум»

2009 г. — Расія, Масква, Манеж. «АртМанеж — 2009»

2009 — Беларусь, Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Жывапіс, скульптура

2010 г. — Беларусь, Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Выстаўка ў рамках фестывалю «ART.INTOUCH»

2010 г. — Беларусь, Гомель, карцінная галерэя імя Вашчанкі. Выстаўка жывапісу і графікі з фондаў Музея сучаснага выяўленчага мастацтва

2010 г. — Беларусь, Мінск, Музей гісторыі Мінска. Выстаўка мастакоў творчых акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Беларусі

2010 г. — Расія, Масква, Новы манеж. Выстаўка мастакоў Беларусі «Суквецці зямлі нашай»

2010 г. — Беларусь, Мінск, Нацыянальны мастацкі музей. Выстаўка сучаснага мастацтва Беларусі «Зямля пад белымі крыламі»

2010 — Беларусь, Мінск, Музей гісторыі Мінска. Выстаўка, прысвечаная Дню горада.

2010 г. — ААЭ, Абу-Дабі, Каралеўскі палац. Выстаўка беларускага жывапісу «Дванаццаць +»

2010 г. — Украіна, Адэса, галерэя «Сады Перамогі». Выстаўка жывапісу

2010 г. — Беларусь, Мінск, Нацыянальная бібліятэка. Выстаўка беларускага жывапісу «Дванаццаць +»

2010 г. — Беларусь, Мінск, Палац мастацтва. Другое Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры

2011 — Беларусь, Мінск, Нацыянальны мастацкі музей. «Беларускі нацюрморт XX стагоддзя»

2011 — Беларусь, Мінск, галерэя «Канцэпцыя». Персанальная выстаўка

2011 — Беларусь, Гомель, карцінная галерэя імя Вашчанкі. «Зямля беларуская»

2011 — Беларусь, Гродна, Мастацкая галерэя. «Гродна — скрыжаванне дарог»

2011 — Расія, Мосва, Цэнтральны дом мастака. Выстаўка жывапісу

2011 — Беларусь, Мінск, Палац мастацтва. Выстаўка мастакоў міжнароднага пленэру «Белавежа −600»

2011 — Расія, Масква, Манеж. «АртМанеж −2011»

2012 — Польшча, Варшава, пасольства Літвы. Выстаўка мастакоў міжнароднага пленэра рэгіёна краін памежжа

2012 — Беларусь, Мінск, Пасольства Расіі. Выстаўка беларускіх мастакоў

2012 — Беларусь, Мінск, Нацыянальны мастацкі музей. Выстаўка беларускага жывапісу з прыватнай калекцыі

2012 — Нідэрланды, Гаага, галерэя «De twee pauwen». «Мастацтва Беларусі»

2012 — Беларусь, Полацк, Мастацкая галерэя. «Беларускія мастакі — Полацку»

2012 — Расія, Масква, Цэнтральны дом мастака. Выстаўка жывапісу

2012 — Літва. Горад Маляты. Выстаўка міжнароднага пленэру.

2012 — Літва, Вільнюс, галерэя «Арка». Выстаўка беларускіх і літоўскіх мастакоў «Карані»

2012 — Польшча, вёска Гручна. Выстаўка міжнароднага пленэра «Dolna Wisla»

2012 — Беларусь, Гомель, rарцінная галерэя імя Вашчанкі. Выстаўка беларускіх і літоўскіх мастакоў «Карані»

2012 — Украіна, Кіеў, галерэя «Неба». «Гульні падсвядомасці»

2012 — Беларусь, Мінск, галерэя «Мастацтва». Персанальная выстаўка «Зямля»

2012 — Беларусь, Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. Выстаўка беларускіх і літоўскіх мастакоў «Карані»

2012 — Беларусь, Мінск, Палац мастацтва. Трэцяе Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры

2012 — Расія, Масква, Цэнтральны дом мастака, «Мастацтва нацый — II»

2013 — Беларусь, Вілейка, Выставачная зала ім. Нікадзіма Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея. Персанальная выстаўка.

Зноскі

Спасылкі

  • [1]// Персанальны сайт Аляксандра Грышкевіча
  • [2]// Старонка Аляксандра Грышкевіча ў Жывым Журнале
  • [3]// Віртуальная галерэя Аляксандра Грышкевіча
  • [4] // Віртуальная галерэя Аляксандра Грышкевіча
  • [5] Формула беларускага пейзажу Аляксандра Грышкевіча // «Рэгіянальная газета»
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alexandr Gryshkevich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Alexandr Gryshkevich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes