peoplepill id: alexander-gennadievich-mrochek
AGM
Belarus
2 views today
4 views this week
Alexander Gennadievich Mrochek
Researcher

Alexander Gennadievich Mrochek

The basics

Quick Facts

Intro
Researcher
Places
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
71 years
Education
Belarusian State Medical University
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
(-1976)
Employers
Belarusian Medical Academy of Postgraduate Education
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Scientific and Practical Centre Cardiology
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Awards
Medal of Francysk Skaryna
(2012)
Certificate of Honor of the National Assembly of the Republic of Belarus
 
Honoured Scientist of the Republic of Belarus
(2015)
Outstanding healthcare worker of Belarus
(2000)
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксандр Генадзьевіч Мрочак (нар. 14 мая 1953, Мінск) — беларускі ўрач-кардыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009, чл.-кар. з 2004), член Прэзідыума НАНБ (з 2009), акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАНБ (2009—2011). Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2015), выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976). Працаваў урачом-кардыёлагам у Мінскай абласной клінічнай бальніцы (1977—1978). Вучыўся ў аспірантуры і працаваў у БелДІУВ: аспірант кафедры кардыялогіі і фунцыянальнай дыягностыкі (1978—1981), асістэнт кафедры кардыялогіі (1981—1989), дацэнт (1989—1991), прафесар кафедры кардыялогіі (1991), прарэктар па атэстацыйнай, потым па вучэбнай рабоце (1991—1996), адначасова загадчык кафедры кардыялогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БМАПА) (1991—2008).

Дырэктар рэспубліканскага НДКІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (1996—1998). Рэктар БМАПА (1998—2004).

Дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» (2008—2020), галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

27 жніўня 2020 года звольнены па ініцыятыве наймальніка — Міністэрства аховы здароўя, згодна з рашэннем в.а. міністра Дзмітрыя Піневіча. Мрочака абвінавацілі ў тым, што ён «не змог утрымаць калектыў» і не забараніў супрацоўнікам выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю ў час акцый пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Навуковая дзейнасць

У 1982 годзе абараніў кандыдацкую, у 1988 — доктарскую дысертацыю. Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню патагенезу, распрацоўке і тэарэтычнаму абгрунтаванню метадаў лячэння каранарнай хваробы сэрца і парушэння сардэчнага рытму. Мрочакам абгрунтаваны і рэалізаваны арыгінальны падыход да праблемы стану першаснага гемастазу пры атэрасклерозе і яго ўскладненнях. Ім распрацаваны метады ранняй дыягностыкі каранарнай хваробы сэрца пры цукровым дыябеце і захворваннях шчытавіднай залозы. Устаноўлены карысныя эфекты ўздзеяння гальванічнага току і ультрагуку, распрацаваны метады іх выкарыстання пры лячэнні стэнакардыі і інфаркту міякарда.

Аўтар больш 565 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 27 аўтарскіх пасведчанняў і 18 патэнтаў на вынаходствы.

Узнагароды

  • Медаль Францыска Скарыны (2012)
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Национальная академия наук Беларуси: энциклопедический справочник. — Минск : Беларуская навука, 2017. — С. 352. — 599 с. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-2046-4.

Спасылкі

  • Аляксандр Генадзьевіч Мрочак у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alexander Gennadievich Mrochek is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Alexander Gennadievich Mrochek
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes