peoplepill id: alexander-anissimov
AA
Russia
8 views today
8 views this week
Alexander Anissimov

Alexander Anissimov

The basics

Quick Facts

Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Moscow, Russia
Age
77 years
Alexander Anissimov
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксандр Міхайлавіч Анісімаў — галоўны дырыжор Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, галоўны дырыжор Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, Народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая Маска», кавалер Ордэна Францыска Скарыны.

Біяграфія

А. М. Анісімаў нарадзіўся ў Маскве. Пасля вучобы ў Маскоўскім харавым вучылішчы імя А. В. Свешнікава(руск.) бел. і Ленінградскага харавога вучылішча імя М. І. Глінкі паступіў у Ленінградскую кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава, якую скончыў па класе харавога дырыжавання прафесара Я. П. Кудраўцавай. Спецыяльнасць оперна-сімфанічнага дырыжавання вывучаў у Маскоўскай кансерваторыі ў класе прафесараў А. А. Дзімітрыядзі і Л. М. Гінзбурга. Удасканальваўся ў аспірантуры ў прафесара Г. М. Раждзественскага.

Прафесійная кар’ера пачалася ў 1975 годзе ў Ленінградзе у Малым тэатры оперы і балета. З 1980 года галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

З 1985 года галоўны дырыжор Пермскага акадэмічнага тэатра оперы і балета і запрошаны дырыжор Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава.

З 1995 года галоўны дырыжор Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Ірландыі, Філарманічнага аркестра г. Пусан (Рэспубліка Карэя) і Растоўскага музычнага тэатра. У тым жа годзе быў А. Анісімаў дырыжаваў першым канцэртам у Маскве вялікай опернай спявачкі Мантсерат Кабалье, які адбыўся ў Крамлі.

З 2002 года і па цяперашні час галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава стаў вядучым музычным калектывам краіны. У яго выкананні гучаць творы беларускіх кампазітараў, сучасная і класічная музыка сусветнага сімфанічнага і опернага рэпертуара. Гастрольны графік аркестра ўключае гарады Беларусі, Прыбалтыкі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Польшчы, Славакіі, Японіі і інш.

Са жніўня 2011 года Аляксандр Анісімаў галоўны дырыжор Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Пад кіраўніцтвам маэстра тэатр прадставіў прэм’еры опер «Аіда», «Мадам Батэрфляй», «Травіята», «Казка пра цара Салтана», «Яўген Анегін», «Севільскі цырульнік», «Флорыя Тоска», «Снягурка», «Пікавая дама»; балетаў «Шчаўкунок», «Дама пікаў», «Карсар» і канцэртныя праграмы.

З 2012 года кіраўнік студэнцкага аркестра Беларускай акадэміі музыкі, прафесар аркестравага факультэта. У сезоне 2012—2013 гадоў студэнцкі аркестр сумесна з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Анісімава прадставіў на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі пяць праграм: «Балеро» Равеля, Сімфонія № 9 Бетховена, III акт «Валькірыі» і III акт «Гібелі Багоў» Вагнера, «Паэма экстазу» Скрабіна, Сімфонія № 5 Кузняцова.

Выступленні

Як запрошаны дырыжор Аляксандр Анісімаў выступаў у оперных тэатрах і канцэртных залах шматлікіх гарадоў былога Савецкага Саюза, у т.л. у Вялікім тэатры ў Маскве і Кіраўскім у Ленінградзе. Аляксандр Анісімаў дырыжаваў операй «Князь Ігар» Барадзіна на гастролях опернай трупы Кіраўскага тэатра ў Паўднёвай Карэі, прыняў удзел у пастаноўцы оперы «Вайна і мір» Пракоф’ева ў Сан-Францыска ў якасці асістэнта Валерыя Гергіева. Аляксандр Анісімаў супрацоўнічаў з Мсціславам Растраповічам у Англіі падчас пастаноўкі «Ваеннага рэквіема»(англ.) бел. Брытэна.

Сусветныя гастролі маэстра Анісімава ўключаюць выступленні ў Х'юстан-Гранд-Оперы(англ.) бел., Оперы Сан-Францыска(англ.) бел., тэатры Калон (Аргенціна), Дзяржаўнай оперы Паўднёвай Аўстраліі, Ла Фенічэ ў Венецыі, тэатры Карла Фелічэ(англ.) бел. ў Генуі, оперных тэатрах Гановера(англ.) бел. і Гамбурга(руск.) бел., Комішэ Опер(руск.) бел. у Берліне, оперы Гарнье і оперы Бастыліі ў Парыж, Лісеу(укр.) бел. ў Барселоне, на фестывалі Пучыні ў Клагенфурце (Аўстрыя). Выступаў з Галандскім сімфанічным аркестрам, філарманічнымі аркестрамі Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Монтэ-Карла і Ратэрдама, Літоўскім і Венгерскім Нацыянальным сімфанічнымі аркестрамі, сімфанічным аркестрам Бірмінгема, Каралеўскім філарманічным аркестрам Ліверпула, Лонданскім сімфанічным аркестрам, Нюрнбергскай філармоніяй, Маладзёжным аркестрам Аўстраліі, Лонданскім Каралеўскім філарманічным аркестрам і аркестрам Нацыянальнай акадэміі Санта-Чэчылія.

Маэстра ўвесь час працуе з Нацыянальным маладзёжным аркестрам Ірландыі, з якім ён паставіў Вагнераўскага цыкла «Пярсцёнка Нібелунгаў». Ён таксама плённа працуе з Ірландскай Операй і фестывалем ва Уэксфардзе, Аляксандр Анісімаў ганараваны званнем доктара музыкі (Honoris causa) Нацыянальнага ўніверсітэта Ірландыі, з’яўляецца Прэзідэнтам Вагнераўскага грамадства Ірландыі.

Пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава былі зроблены запісы ўсіх сімфоній, балетаў «Раймонда» і «Поры года» Глазунова; усіх сімфоній і паэмы «Званы» Рахманінава ў выкананні Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Ірландыі (NAXOS). Дзясятая сімфонія Шастаковіча з маладзёжным аркестрам Аўстраліі (MELBA) атрымала прэстыжную ўзнагароду «Golden Ear» (USA). Вялікім поспехам карыстаецца запіс на DVD нашумелай пастаноўкі «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Шастаковіча ў Лісеу (EMI).

Сям’я

Жанаты. Мае дзвюх дочак ад першага шлюбу і сына ад другога, чацвёра ўнукаў.

Узнагароды і званні

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1995)
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)
  • Кавалер Ордэны Францыска Скарыны (1997)
  • Лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая Маска» (2005)
  • Народны артыст Беларусі (2011)

Зноскі

  1. Маскоўская філармонія
  2. Щуплов А., Копылов С. Ангел по имени Монтсеррат // Столица. — 1995. — № 12.

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alexander Anissimov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Alexander Anissimov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes