Alesya Kipel
Quick Facts
Biography
Алеся Аляксандра Кіпель (нар. 4 студзеня 1957, Балтымар) — беларуска-амерыканскі дзяржаўны i грамадскі дзеяч, юрыст.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям'і грамадскiх дзеячаў i даследчыкаў беларускага замежжа Вітаўта i Зоры Кіпеляў. Скончыла Прынстанскі ўніверсітэт i юрыдычны факультэт Джорджтаўнскага ўніверсітэту. З'яўлялася партёркай юрыдычнай фiрмы Steptoe & Johnson, працавала ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША. Займае пасаду выканаўчага дырэктара ў Офiсе па міжнародным гандлі Дэпартамента ЗША па нацыянальнай бяспецы.
Бярэ актыўны ўдзел у беларускiм грамадскiм жыццi ЗША. У 1980-90-х гг. з'яўлялася афiцыйнай прадстаўнiцай Галоўнай Управы Беларуска-амерыканскага Задзiночання (БАЗА) у Вашынгтоне. З моманту стварэння Вашынгтонскага гуртка БАЗА ў 2007 г. выконвала абавязкi намеснiцы старшынi i старшынi арганiзацыi. З'яўлялася сябрам Галоўнай Управы БАЗА, афiцыйнай прадстаунiцай БАЗА ва Ўсходне- і Цэнтральна-Eўрапейскай Кааліцыі (CEEC). У 2013 г. прадстаўляла БАЗА на VI З'ездзе беларусаў свету ў Менску, дзе была абраная ў Вялікую Раду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Да лютага 2017 г. займала пасаду намеснiцы старшынi Вашынгтонскага аддзела БАЗА.