peoplepill id: alena-sakalova-lekant
AS
Lithuania
3 views today
5 views this week
Alena Sakalova-Lekant
Lithuanian teacher

Alena Sakalova-Lekant

The basics

Quick Facts

Intro
Lithuanian teacher
A.K.A.
Elena Sokolova-Lekantienė
Places
Work field
Gender
Female
Birth
Place of birth
Vilnius, Vilnius City Municipality, Vilnius County, Lithuania
Death
Place of death
Vilnius, Vilnius City Municipality, Vilnius County, Lithuania
Age
69 years
Employers
Belarusian Gymnasium of Vilnia
Vilnius, Vilnius City Municipality, Second Polish Republic
The details (from wikipedia)

Biography

Але́на Сакало́ва-Лекант (часам Алёна; у дзявоцтве Залеўская; 1891, Зарэчча, Вільня — 1960, Вільня) — беларуская настаўніца, грамадская дзяячка, зняволеная ГУЛАГа.

Біяграфія

Нарадзілася Алена Залеўская ў 1891 годзе ў Зарэччы ў Вільні. Карэнная віленчанка.

Да Першай сусветнай вайны выйшла замуж за рускага афіцэра Сакалова. Мела з ім двух сыноў — Анатоля і Мікалая. У выніку Першай сусветнай вайны муж апынуўся ў Расіі і загінуў. У 1931 годзе ад сухотаў памёр яе малодшы, 15-гадовы сын Мікалай.

Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі з навучэнцамі 7-га класа. А. Сакалова-Лекант у другім радзе па цэнтры

У канцы 1920-х гадоў Алена Сакалова выйшла паўторна замуж за Леканта, урадоўца праваслаўнай кансісторыі ў Вільні.

Настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1944 гадах. У 1930-я гады ўваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага прафесійнага настаўніцкага саюза. З 1919 па 1937 гады — член Беларускага дабравольнага таварыства. Член Таварыства беларускай школы.

Віцэ-прэзідэнтка Беларускага жаночага таварыства, удзельнічала ў працы Беларускага таварыства асветы.

Грамата, якой Р. Астроўскі ад імя Беларускай Цэнтральнай Рады надаў Алёне Сакаловай-Лекант срэбраны Крыж Заслугі трэцяга класа за 25-гадовую працу на ніве беларускай асветы і культуры. 25 красавіка 1944 г.

25 красавіка 1944 года, адзначаючы 25-годдзе Віленскай беларускай гімназіі, А. Сакалава-Лекант была ўзнагароджана Срэбным крыжам заслуг III ступені і Ганаровай граматай прэзідэнта Цэнтральнай Рады Беларусі Радаслава Астроўскага.

27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічала ў Другім беларускім кангрэсе ў Менску.

23 жніўня 1944 года арыштаваная паводле абвінавачвання ў дапамозе нямецкім акупантам. 12 чэрвеня 1945 года Камісія ўнутраных спраў СССР асудзіла яе на 5 гадоў лагеру. Адбывала тэрмін у лагеры ў Горкаўскай вобласці. У 1950-я гады вярнулася ў Вільню.

Памерла ў Вільні ў 1960 годзе ад раку ў грудзях, маючы 69 год. Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілках.

Крыніцы

Літаратура

  • Кароткі нарыс беларускага пытання — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007
  • Сяргей Чыгрын, Гісторыя аднаго здымка, надрукаванага ўпершыню, Новы Час, 15-01-2013, https://novychas.online/poviaz/historyja_adnaho_zdymka
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alena Sakalova-Lekant is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Alena Sakalova-Lekant
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes