peoplepill id: aleksey-grigorevitsj-mitrofanov
AGM
Russia
3 views today
3 views this week
Aleksey Grigorevitsj Mitrofanov
Russisch wetenschapper (1912-1988)

Aleksey Grigorevitsj Mitrofanov

The basics

Quick Facts

Intro
Russisch wetenschapper (1912-1988)
Places
Work field
Gender
Male
Age
75 years
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў (5(18) кастрычніка 1912, в. Асташкава (Асташкаўскае сельскае пасяленне)(руск.) бел.Асташкава, Цвярская губерня, цяпер Цвярская вобласць, Расія — 18 красавіка 1988) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1956).

Біяграфія

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1912 года ў в. Асташкава Цвярской губерні. Скончыў Ленінградскі інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі (1936). Працаваў настаўнікам гісторыі, у Ленінградскім універсітэце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1982 у Інтытуце гісторыі АН БССР, выкладаў у БДУ. Вывучаў жалезны век на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі. 3 1950-х даследаваў гарадзішчы Вязынка Маладзечанскага раёна, Збаравічы, Лабеншчына, Малышкі, Навасёлкі і інш., сістэматызаваў і класіфікаваў старажытнасці культуры штрыхаванай керамікі, зрабіў значны ўклад у распрацоўку канкрэтна-гістарычнага ўяўлення пра характэрныя асаблівасці матэрыяльнай культуры, грамадскі лад, гаспадарчую дзейнасць, паходжанне і этнічную прыналежнасць плямён гэтай культуры, сцвярджаў іх балтамоўны характар. Увёў у навуковы ўжытак паняцце днепра-дзвінскай культуры як адзінага этнакультурнага масіву паўноўнай Беларусі і Смаленшчыны. У 1960-я выявіў у паўночна-заходнім рэгіёне дняпроўскага басейна і ў Панямонні Беларусі некалькі дзесяткаў паселішчаў банцараўскай культуры і даследаваў некаторыя з іх (Гарадзішча Мядзельскага раёна, Гуры, Дзедзілавічы, Равячка). Аналіз сацыянальна-эканамічнага развіцця банцараўскага насельніцтва прывёў А. Р. Мітрафанава да высновы, што тэрыторыя сярэдняй і паўночнай Беларусі разам са Смаленшчынай складаюць адзіны культурна-археалагічны масіў, які належаў усходне-балцкай супольнасці. Навуковую каштоўнасць маюць вывучаныя ім жытлы наземнага і паўзямлянкавага тыпаў. Канструкцыйныя асаблівасці наземных жытлаў, на яго думку, мелі мясцовае паходжанне, а паўзямлянкі звязаны з уплывам культуры кіеўскага тыпу (Адаменка, Тайманава). Адзін з аўтараў «Нарысаў на археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970). «Гісторыі Беларускай ССР» (т.1, 1972).

Бібліяграфія

  • Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мн., 1978;
  • Археологические памятники восточных балтов на территории Белоруссии в эпоху железа (VIII в. до н.э. — IX в. н.э.) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). Рига, 1980.

Зноскі

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1
  Слоўнікі і энцыклапедыі
  Слоўнікі і энцыклапедыі
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Aleksey Grigorevitsj Mitrofanov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Aleksey Grigorevitsj Mitrofanov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes