Aleksey Grigorevitsj Mitrofanov
Quick Facts
Biography
Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў (5(18) кастрычніка 1912, в. Асташкава (Асташкаўскае сельскае пасяленне)(руск.) бел.Асташкава, Цвярская губерня, цяпер Цвярская вобласць, Расія — 18 красавіка 1988) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1956).
Біяграфія
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1912 года ў в. Асташкава Цвярской губерні. Скончыў Ленінградскі інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі (1936). Працаваў настаўнікам гісторыі, у Ленінградскім універсітэце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1982 у Інтытуце гісторыі АН БССР, выкладаў у БДУ. Вывучаў жалезны век на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі. 3 1950-х даследаваў гарадзішчы Вязынка Маладзечанскага раёна, Збаравічы, Лабеншчына, Малышкі, Навасёлкі і інш., сістэматызаваў і класіфікаваў старажытнасці культуры штрыхаванай керамікі, зрабіў значны ўклад у распрацоўку канкрэтна-гістарычнага ўяўлення пра характэрныя асаблівасці матэрыяльнай культуры, грамадскі лад, гаспадарчую дзейнасць, паходжанне і этнічную прыналежнасць плямён гэтай культуры, сцвярджаў іх балтамоўны характар. Увёў у навуковы ўжытак паняцце днепра-дзвінскай культуры як адзінага этнакультурнага масіву паўноўнай Беларусі і Смаленшчыны. У 1960-я выявіў у паўночна-заходнім рэгіёне дняпроўскага басейна і ў Панямонні Беларусі некалькі дзесяткаў паселішчаў банцараўскай культуры і даследаваў некаторыя з іх (Гарадзішча Мядзельскага раёна, Гуры, Дзедзілавічы, Равячка). Аналіз сацыянальна-эканамічнага развіцця банцараўскага насельніцтва прывёў А. Р. Мітрафанава да высновы, што тэрыторыя сярэдняй і паўночнай Беларусі разам са Смаленшчынай складаюць адзіны культурна-археалагічны масіў, які належаў усходне-балцкай супольнасці. Навуковую каштоўнасць маюць вывучаныя ім жытлы наземнага і паўзямлянкавага тыпаў. Канструкцыйныя асаблівасці наземных жытлаў, на яго думку, мелі мясцовае паходжанне, а паўзямлянкі звязаны з уплывам культуры кіеўскага тыпу (Адаменка, Тайманава). Адзін з аўтараў «Нарысаў на археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970). «Гісторыі Беларускай ССР» (т.1, 1972).
Бібліяграфія
- Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мн., 1978;
- Археологические памятники восточных балтов на территории Белоруссии в эпоху железа (VIII в. до н.э. — IX в. н.э.) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). Рига, 1980.
Зноскі
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|---|
Слоўнікі і энцыклапедыі |