peoplepill id: alaksej-patrovic-gruca
APG
Belarus
4 views today
4 views this week
Alaksej Patrovic Gruca
Belarusian linguist

Alaksej Patrovic Gruca

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian linguist
Places
Gender
Male
Place of birth
Piščyki, Dabrynski Sieĺsaviet, Dubroŭna District, Belarus
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
92 years
Awards
USSR State Prize
(1971)
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксей Пятровіч Груца (9 мая 1924, вёска Пішчыкі, Сваташыцкая воласць, Горацкі павет, Смаленская губерня — 27 лютага 2017, Мінск) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1941 г. 1-ай Дубровенскай сярэдняй школы працаваў па гаспадарцы, а ў лютым 1944 года быў вывезены немцамі на прымусовыя работы ў Германію, адкуль быў вызвалены англійскімі войскамі ў красавіку 1945 года. З верасня 1945 да красавіка 1947 г. знаходзіўся на службе ў арміі, пасля завяршэння якой вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Удзельнічаў у дыялекталагічных экспедыцыях па збіранні матэрыялаў для Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам у г. Мінску і абараніў дысертацыю кандыдата філалагічных навук.

У 1957 г. перайшоў на працу ў Інстытут мовазнаўства ў групу па ўкладанні «Беларуска-рускага слоўніка» (1962) і па стварэнні «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы». За гэту працу ў ліку іншых сааўтараў у 1971 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. У 1969 годзе Аляксей Груца пспяхова абараніў доктарскую дысертацыю.

З верасня 1969 года Аляксей Груца працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, спачатку на пасадзе прафесара, пазней — загадчыка кафедры.

Творчасць

Кола цікавасцей Аляксея Груцы — сінтаксіс беларускай мовы, дыялектная лексіка, гісторыя мовы, лексікаграфія, параўнальна-гістарычныя даследаванні, розныя ўзроўні моўнай сістэмы беларускай, рускай і стараславянскай моў, напісаў і апублікаваў каля 150 навуковых і метадычных прац па разнастайных пытаннях беларускага мовазнаўства, у тым ліку ў замежных выданнях «Slawia orientalis» (Warszawa), «Slavia» (Praha), «Slavica Slovaca» (Bratislava). Сааўтар фундаментальнай працы «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1969), шматтомнага «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», пяцітомнага «Лексічнага атласа беларускай мовы» (1993—1997).

Узнагароды

Разам з іншымі супрацоўнікамі Інстытуту мовазнаўства адзначаны ў 1971 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР за шэраг калектыўных прац па беларускай лінгвагеаграфіі: «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969).

Сям’я

  • Бацька — Пётр Паўлавіч Груца (нар. вёска Пішчыкі — 27 красавіка 1961, Пішчыкі), Застаўшыся на звыштэрміновую службу ў войску, у Першую сусветную вайну фельдфебель Пётр Паўлавіч стаў кавалерам Георгіеўскага крыжа IV, III і II ступеняў. Па сканчэнні 10 ліпеня 1916 г. курса 2-й Араніенбаумскай школы прапаршчыкаў даслужыўся да штабс-капітана ў 1917 годзе.
  • Маці — Матрона Цімафееўна (нар. Дабрынь — 1957, Пішчыкі.)
  • Жонка — Юзэфа Станіславаўна Лешка нарадзілася ў Мінску ў 1923 годзе. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, працавала настаўніцай школы № 27 у Мінску.
  • Сын — Сяргей Груца (нар.14 ліпеня 1957) — кандыдат фізіка-матэматычных навук.
  • Сын — Ігар Груца (нар.7 студзеня 1960 г.) — кандыдат гістарычных навук, выпускнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Кнігапіс

  • Беларуска-рускі слоўнік: каля 90000 слоў / пад рэдакцыяй К. К. Крапівы. — Масква: Дзяржаўнае выдавецтва замежных і нацыянальных слоўнікаў, 1962. — 1048 с. — 15 000 экз.
  • Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Карты / Р. І. Аванесаў і інш.; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч; рэдактары-картографы: Л. П. Колабава, А. А. Ляўшынаў, М. С. Руткоўская. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 1. — 338 с. — 1 000 экз.
  • Дыялекталагічны атлас беларускай мовы: уступныя артыкулы, даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт / Р. І. Аванесаў і інш.] ; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 2. — 969 с. — 1 000 экз.
  • Груца, Аляксей. Даданыя азначальныя з адноснымі прыслоуямі і злучнікамі ў беларускай мове. // Slavica Slovaca : часопіс. — 1968. — № 3. — С. 268—275.
  • Груца, Аляксей. Развіцце складаназалежнага сказа ў беларускай мове. (На матэрыяле помнікаў пісьменнасці XIV—XVII ст.ст. і сучасных народных гаворак). / рэдактар: Аванесаў, Рубен Іванавіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1970. — 270 с. — 1 000 экз.
  • А. П. Груцо/. Старославянский язык: учебное пособие для филологических специальностей высших учебных заведений. — Мінск: БДПУ, 1999. — 300 экз. — ISBN 985-435-128-9.
  • А. П. Груцо/. Старославянский язык: учебное пособие для филологическихспециальностей учреждений, обеспечивающих получение высш. образования. — Мінск: ТетраСистемс, 2004. — 335 с. — 300 экз. — ISBN 985-470-147-6.
  • А. П. Груцо/. Старославянский язык : практический курс. — Мінск: ТетраСистемс, 2005. — 334 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-470-352-5.
  • Груца, Аляксей. Некаторыя асаблівасці развіцця беларускай мовы ў прасторы і часе. // Весці БДПУ : Навукова-метадычны часопіс СЕРЫЯ 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. — Мінск: 2007. — № 2(52). — С. 66—69.
  • Груца, Аляксей. Надзённыя праблемы беларускага мовазнаўства на пачатку XXI стагоддзя. // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29―30 кастрычніка 2007 г. / навуковы рэдактар А. А. Лукашанец. — Мінск: 2007. — С. 13—16.
  • Груца, Аляксей. Да пытання пра надзённыя праблемы сучаснага беларускага мовазнаўства. // Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования / редколлегия: Е. И. Абрамова, Г. В. Писарук, О. А. Фелькина. — Брэст: 2008. — С. 85—88.
  • Груца, Аляксей. Некоторые замечания об особенностях взаимодействия языков в истории этнической Беларуси. // Беларуская мова ў культурнай і моўнай прасторы Славіі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 24―25 лістапада 2009 г.). — Мінск: 2009. — С. 98—106.
  • Груца, Аляксей. Трансфармацыя структуры і семантыкі назоўніка долъ у беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2010. — № 4 (268). — С. 48, 49.
  • Груца, Аляксей. Некалькі заўваг пра трансфармацыю метатэзы плаўных у беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2011. — № 4 (280). — С. 52, 53.
  • Груца, Аляксей. Историческая диалектология и предмет ее изучения. // Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці : матэрыялы Міжнар. навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 1–2 лістап. 2012 / рэдкал. Старычонак В.Д. і інш.; адк. рэд. В.Д. Старычонак. — Мінск: БДПУ, 2012.
  • Груца, Аляксей. Адвербіялізацыя і яе трансфармацыя ў беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2013. — № 1 (301). — С. 43, 44.
  • Груца, Аляксей. Назоўнік «буцян» і вытворчыя ад яго ў гаворцы Дубровеншчыны. // Дзявятыя Танкаўскія чытанні : (да 100-годдзя ўніверсітэта): матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 26 верасня 2014 / рэдкал. В.Д. Старычонак, І.М. Гоўзіч, Н. В. Заяц ; адк. рэд. В.Д. Старычонак. — Мінск: БДПУ, 2014.
  • Груца, Аляксей. Семантыка субстантыўных прыслоўяў з прыстаўкай въ. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2014. — № 5. — С. 30, 32.
  • Груца, Аляксей. Яшчэ раз пра гаворкі Дубровеншчыны. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2014. — № 9. — С. 43, 44.
  • Груцо А. П.. Воспоминания и размышления о прожитом и пережитом. (в назидание потомкам) (руск.) (24 лістапада 2008).


Зноскі

Літаратура

  • Груца Аляксей Пятровіч // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.— 655 с. — С. 165.
  • Груца Аляксей Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 467.
  • Груца, Аляксей Пятрович. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дубровенскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін. — Мн.: Універсітэцкае, 1997. У 2-х кн.Кн. 1. — Мн., 1997. ISBN 985-6351-02-02. — С. 513.
  • Груца Аляксей Пятровіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8. — С. 277.
  • Груца Аляксей Пятровіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — 702 с. — 9 500 экз. С. 214.
  • Старычонак, Васіль. Талент і веды — новаму пакаленню : да юбілею Аляксея Груцы. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2014. — № 5. — С. 29, 30.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alaksej Patrovic Gruca is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Alaksej Patrovic Gruca
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes