peoplepill id: adomas-mykolas-rakickis
AMR
Poland
7 views today
7 views this week
Adomas Mykolas Rakickis

Adomas Mykolas Rakickis

The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Birth
Place of birth
Polish–Lithuanian Commonwealth, Grand Duchy of Lithuania
Place of death
Polish–Lithuanian Commonwealth, Grand Duchy of Lithuania
Age
39 years
Family
Father:
Franciszek Antoni Rokicki
Spouse:
Marianna Oskierko
Positions
Commandant of Minsk
(24 March 1777-25 January 1779)
Marshal of the Court of the Grand Duchy of Lithuania
(1777-)
Awards
Order of Saint Stanislaus
(1777)
The details (from wikipedia)

Biography

Адам Міхал Ракіцкі (польск.: Adam Michał Rokicki; каля 1740 — 28 сакавіка 1779 ці 25 студзеня 1779, г. Вільня) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1777—1779), «граф на Брагіне».

Біяграфія

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ракіцкіх герба «Равіч» з Ашмянскага павета. Быў сынам Марыяны Дэрксгоф і ашмянскага стражніка (1732—1739), ашмянскага скарбніка (1739—1741), ашмянскага канюшага (1741—1749), ашмянскага войскага (1749—1759) і рэгента малой пячаткі Літоўскага Трыбунала (1757—1759) Франца Антонія Ракіцкага (памёр у 1759), уласніка значнага маёнтка Брагін (купленага ў княгіні Альжбеты Замойскай у 1754 за 550 000 злотых) і лідара групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце.

Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Рэчыцкага павета ў 1771—1772 гг. Рэгент ВКЛ (згадваецца ў 1765), ротмістр 28-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ у 1773—1779 гг., асэсар задворнага суда з 1777 года, кашталян менскі ў 1777—1779 гг. , дэпутат ад Мазырскага павета і маршалак Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1778—1779 гг. 17 кастрычніка 1777 быў абраны маршалкам Літоўскага Трыбунала.

Валодаў па бацьку значным маёнткам Брагін (Брагінскае графства і Ялчанскі ключ) у Кіеўскім ваяводстве.

Узнагароды

Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1777).

Сям’я

Быў жанаты з Марыянай (Марыяй Юзафінай) Аскеркай (пам. пасля 1802), дачкой мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі герба «Мурдэліа зменены» і князёўны Станіславы Тэрэзы, дачкой віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага. Меў з ёй дзяцей:

  • Людвік (5 жніўня 1774 — пасля 1824). Рэчыцкі павятовы маршалак у 1802—1811 гг., мінскі губернскі маршалак у 1811—1814 гг. У першым шлюбе з Ганнай з Броэль-Плятэраў, у другім - з Карнеліяй з Прозараў.
  • Караль Барамей (нар. 15.10.1776, м. Брагін);
  • Рафаіл Алаіз (каля 1777 — 14.05.1802, фальварак Людамонт Мінскага павета). У 1799—1802 гг. аднаасобна валодаў маёнткам Брагін Рэчыцкага павета; Быў у шлюбе з Канстанцыяй з Францкевічаў (пам. пасля 24.06.1816). Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
  • Ізабела (памерла паміж 1793 і 27.08.1799), у шлюбе з Ігнаціем Юр’евічам Аскеркам (1758 — пасля 24.06.1816), шамбялян, суддзя (з 1786) і падстароста (1789—1795) Рэчыцкага гродскага суда, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (1792), рэчыцкі павятовы падкаморы (з 1802 па 1803), уладальнік фальварка Ёлча.

Пасля смерці мужа Марыяна з Аскеркаў Ракіцкая выйшла 28 лютага 1781 года ў другі раз за ўпіцкага кашталяна Міхала Страшэвіча (29.09.1750 — 01.11.1818) і мела ад яго двух дачок — Тэрэзу (выйшла за Яна Шукшту) і Аляксандру (выйшла за Міхала Корвін-Касакоўскага).

Зноскі

Літаратура

  • Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
  • Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2004—2010. — Т. 6: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у перш. палове XVIII ст.: спісы на рус. мове. — 2010. — 392 с.
  • Мацук, А. У. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1764) / А. У. Мацук. — Мінск : Медысонт, 2010. — 640 с.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Adomas Mykolas Rakickis is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Adomas Mykolas Rakickis
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes