Quick Facts
Intro | ��еларуская паэтка і перакладчыца | ||
A.K.A. | Yuliya Pyatrowna Tsimafeyeva, Yulia Tsimafeeva, Julija Cimafiejeva | ||
Is | Translator Writer Poet | ||
From | Belarus | ||
Field | Literature | ||
Gender | female | ||
Birth | 12 January 1982, Spiaryžža, Belarus | ||
Age | 41 years | ||
Star sign | Capricorn | ||
Family |
|
Biography
Ю́лія Пятро́ўна Цімафе́ева (нар. 12 студзеня 1982, в. Спярыжжа, Гомельская вобласць) — беларуская паэтка і перакладчыца.
Біяграфія
Скончыла факультэт англійскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвала Перакладніцкую майстэрню. Адна з заснавальнікаў і рэдактараў інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Адна з арганізатараў і куратараў Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Вяла тэлеперадачу пра культуру «Рэмарка» на тэлеканале Белсат.
Жыве ў Мінску. Жонка пісьменніка Альгерда Бахарэвіча.
Творчасць
Аўтарка зборніка ўласнай і перакладной паэзіі «Кніга памылак» (2014).
Перакладала з англійскай мовы паэзію Чарльза Букоўскі, Мэцью Дзікмана, Стывена Крэйна, Элізабет Лоўэл, Сільвіі Плат, Уолта Уітмана, з партугальскай мовы — Альберту Каэйру, з іспанскай — Актавіа Паса, Мухамеда Эбну; прозу з англійскай — Э. Ч. Асонду, Макса Бірбама, Германа Чарлза Босмана, Шарлоты Перкінс Гілман, Дэйвіда Герберта Лоўрэнса, Джойс Кэрал Оўтс, Эдгара Алана По, Кейт Шапэн і інш. З нарвежскай мовы пераклала дзіцячую кнігу Стыяна Холе «Лета Гармана».
Пераклады прозы і паэзіі публікаваліся ў часопісах «pARTisan», «Паміж», «ARCHE», «Дзеяслоў», газеце «Літаратурная Беларусь». Пераклады апавяданняў «Залаты жук» і «Калодзеж і ківач» Эдгара Алана По выйшлі ў томе яго выбраных твораў (2011) з сумеснай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў і часопіса «ПрайдзіСвет».
Удзельнічала ў міжнародным літаратурным фестывалі ў Біржаі (Літва), фестывалі «Вершы на асфальце» ў Мінску, выступала на міжнародным кніжным кірмашы ў Гётэбаргу (Швецыя), міжнародным жаночым слэме ў Мінску (2012).
У 2016 годзе выйшла другая кніга паэзіі «Цырк», якая трапіла ў кароткі спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай.
Паасобны вершы Юліі Цімафеевай перакладаліся на англійскую, нямецкую, чэшскую, славенскую, шведскую і іншыя мовы. У 2018 годзе люблінскае выдавецтва «Warsztaty Kultury» выдала першую паэтычную кнігу Цімафеевай па-польску «Cyrk i inne wiersze» ў перакладзе Богдана Задуры.
Прызнанне
- 3-е месца на Міжнародным жаночым слэме ў Мінску (2012)
- Пераможца конкурсу Саюза беларускіх пісьменнікаў для маладых аўтараў «Экслібрыс» (2012) ў намінацыі проза
- Шорт-ліст прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча (2014) у намінацыі паэзія са зборнікам паэзіі «Кніга памылак»
- Лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2015) у намінацыі паэзія за падборку перакладаў у зборніку «Кніга памылак»
- Прэмія «Дэбют» у катэгорыі мастацкі пераклад за кнігу Чарльза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (разам з Ганнай Комар і Наталляй Бінкевіч)
Зноскі
- ↑ Саюз беларускіх пісьменнікаў Цімафеева Юлія Пятроўна. Асабістыя старонкі сяброў СБП. lit-bel.org.
- ↑ «ПрайдзіСьвет» прэміяваў пераклады Марыны Шоды і Юліі Цімафеевай (бел. (тар.)) . svaboda.org (30 верасня 2015).
- ↑ Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. pen-centre.by.
Спасылкі
- Саюз беларускіх пісьменнікаў Цімафеева Юлія Пятроўна. Асабістыя старонкі сяброў СБП. lit-bel.org.
