peoplepill id: yevgeny-osin
YO
Russia
1 views today
1 views this week
Yevgeny Osin
soviet and russian singer

Yevgeny Osin

The basics

Quick Facts

Intro
soviet and russian singer
From
Gender
Male
Star sign
LibraLibra
Birth
4 October 1964, Moscow, Russia
Death
17 November 2018, Moscow, Russia (aged 54 years)
Age
54 years
The details (from wikipedia)

Biography

Яўге́н Ві́ктаравіч О́сін (руск.: Евгений Викторович Осин; 4 кастрычніка 1964, Масква, СССР — 17 лістапада 2018, Масква, Расія) — савецкі і расійскі спявак, музыкант, аўтар песень.

Біяграфія

Яўген Віктаравіч Осін нарадзіўся 4 кастрычніка 1964 года ў Маскве. Яго бацька, Віктар Рыгоравіч Осін, працаваў вадзіцелем тралейбуса, па веравызнанні — адвентыст сёмага дня. Дзядзька Яўгена быў барабаншчыкам у ансамблі Леаніда Уцёсава. Калі Яўгену было 9 гадоў, яго бацькі развяліся. Пасля гэтага яго маці далі двухпакаёвую кватэру ў Тэкстыльшчыках, а бацька пераехаў у Чарапавец, дзе працаваў начальнікам аўтакалоны і ўзначальваў ячэйку адвентыстаў. Ёсць малодшая сястра Альбіна.

Музыка захапіла Осіна ў чатырнаццаць гадоў, калі ён пачынае граць на барабанах у школьным ансамблі; затым ён прабуе вучыцца в музыкальнай школе, але кідае яе, не давучыўшыся. Пасля няскончанай вучобы на руках у Осіна было пасведчанне з інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры, якое давала права працаваць кіраўніком самадзейнага ансамбля ўзроўню раённага дома культуры. У 1983 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Осін стае вегетарыянцам.

Сваю першую групу стварыў у 1986 годзе, у канцы 80-х супрацоўнічаў з групай «Брава». За кар’еру выпусціў 15 альбомаў.

Пік папулярнасці прыйшоўся на 90-я. Осін вядомы публіцы па песнях «Плача дзяўчына ў аўтамаце», «Восьмага сакавіка», «Качка», «Партрэт працы Пабла Пікасо», «Спадарожніца».

Адно з самых яго вядомых выступленняў — у 1996 годзе ў Растове-на-Доне ў рамках перадвыбарнай кампаніі Барыса Ельцына, калі прэзідэнт Расіі выйшаў на сцэну і станцаваў разам з Осіным.

У 2017 годзе ў Осіна дыягнаставалі апошнюю стадыю алкагалізму, яго адправілі на лячэнне ў адну з клінік у Тайландзе. З гэтага часу ён практычна не мог самастойна перамяшчацца. У маі 2018 года артыст у інтэрв’ю распавядаў, што замяніў спіртное мотаспортам, аднак неўзабаве ён трапіў адразу ў дзве аварыі за тыдзень: адна адбылася на запраўцы, другі раз ён урэзаўся ў трактар.

17 лістапада 2018 года Яўген Осін памёр. Яму было 54 гады. Вядома, што артыст памёр у сябе дома. Афіцыйна прычына смерці не раскрываецца, але па некаторых даных, артыст, імаверна, памёр ад спынення сэрца, выкліканым ужываннем алкаголю.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 05 Oct 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Yevgeny Osin is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Yevgeny Osin
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes