Yadviha Razdzyalowskaya
Quick Facts
Biography
Ядвіга Іосіфаўна Раздзяло́ўская (дзявоцкае прозвішча Лясе́ўская, польск.: Jadwiga Lesiewska-Rozdziałowska; 1 сакавіка 1902, г. Бяла-Падляска, Польшча — 26 жніўня 1992) — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1982).
Біяграфія
Нарадзілася ў г. Бяла-Падляска. Дзяцінства і юнацтва правяла ў Замосці. У 1922 годзе скончыла ў мясцовую гімназію.
Скончыла ў 1939 годзе Варшаўскую мастацкую школу. У час вайны знаходзілася на радзіме мужа, засталася ў Беларусі. З 1948 г. член Беларускага саюза мастакоў.
У 1959—1977 гадах выкладала ў студыі выяўленчага мастацтва ў г. Маладзечна Мінскай вобласці. Прымала ўдзел у выстаўках у Румыніі, Фінляндыі.
Творчасць
Творчасці ўласцівы гарманічнасць каларыту, дакладнасць мастацкага вобраза, лірычнасць. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Немцы адступаюць» (1946), «У рабства» (1947), «Дом-музей П. І. Чайкоўскага ў Кліне» (1951), «Раніца» (1956), «Адам Міцкевіч і Марыля Верашчака ў Туганавічах» (1965); партрэтаў «Дзяўчынка ў ружовым» (1956), «Маладая балерына» (1960), «Цыганка з дзіцем» (1968), «Мастак Б.Шахназараў» (1981); пейзажаў «Масток» (1956), «Від на аул Кубачы» (1963), «Нясвіж. Вясна ў парку» (1975), «Вясна ў лесе» (1982); нацюрмортаў «Кветкі і фрукты», «Вясновы нацюрморт» (абодва 1963), «Чаромха» (1966), «Белая акацыя», «Нацюрморт з вінаградам», «Мальвы» (усе 1976), «Нацюрморт з рабінаю» (1980), «Вязынка», «Рэквіем», «Родныя кветкі» (усе 1982), «Сказ беларускага лесу» (1984) і інш. Працавала таксама ў графіцы.
Літаратура
- Раздзялоўская Ядвіга Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.