peoplepill id: vladislav-frantsevna-lutsevich
UL
Belarus
1 views today
1 views this week
Uladzislava Lutsevich
Literary scholar

Uladzislava Lutsevich

The basics

Quick Facts

Intro
Literary scholar
Gender
Female
Star sign
CapricornCapricorn
Birth
25 December 1891, Višnieva, Valožyn District, Belarus
Death
25 February 1960, Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Belorussian Soviet Socialist Republic, Belarus (aged 68 years)
Age
68 years
Family
Awards
Order of the Badge of Honour
 
The details (from wikipedia)

Biography

Уладзісла́ва Фра́нцаўна Луцэ́віч (у дзявоцтве Станке́віч; 25 снежня 1891, Вішнева, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 25 лютага 1960, Мінск) — беларуская літаратуразнаўца і культурная дзяячка. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1959). Жонка Янкі Купалы.

Біяграфічныя звесткі

Маці Эмілія Манэ была ў шлюбе з французам, сваяком мастака Клода Манэ, калі той памёр, як актыўная рэвалюцыянерка, пераехала ў Варшаву, затым у Гродна, і ў Вішнева, працаваць гувернанткай. На руках у яе была дачка Марыя. У Вішневе яна пазнаёміліся з ляснічым Францам Станкевічам і неўзабаве ажанілася. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся яшчэ двое дзяцей: Вікенцій і Уладзіслава.

Скончыла Віленскую гімназію (1906), педагагічныя курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацелькай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках. У 1911 годзе намаганнямі яе і Алаізай Пашкевіч былі створаны некалькі нелегальных беларускіх школ у Лідскім павеце і Нова-Вільні. У 1909 і 1911 гадах прыцягвалася да суда. У 1914 годзе арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў «Нашай ніве». У 1916 выйшла замуж за Янку Купалу. 3 1919 года ў Менску, працавала інспектарам дашкольных устаноў Наркамасветы БССР, выхавацелькай і педагогам-метадыстам дзіцячых устаноў, на радыё. У 1944—1960 гадах дырэктарка Літаратурнага музея Янкі Купалы.

Пахавана на Вайсковых могілках у Мінску.

Літаратуразнаўчая і культурная дзейнасць

Складальніца зборнікаў матэрыялаў пра жыццё і творчасць Янкі Купалы «Янка Купала» (1952, з В. Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н. Кудраўцавай). Аўтарка артыкулаў і ўспамінаў пра Янку Купалу, успамінаў пра Змітрака Бядулю, Цётку. Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны спеўнік» (1928, з А. Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала народныя казкі.

Творы

  • Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
  • Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Беларусь. 1946. № 11-12;
  • 3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
  • Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.

Зноскі

Літаратура

  • Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. 1971. № 12;
  • Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Полымя. 1982. № 7;
  • Тарасава Т. Песня вернасці // Дэень паэзіі — 82. Мн., 1982.

Спасылкі

Янка Купала
Янка Купала
Паэтычныя зборнікі
Паэмы
Драматычныя творы
Проза і навуковыя творы
Спектаклі паводле твораў
Янкі Купалы
Фільмы паводле твораў
Янкі Купалы
Купалаўскія мясціны
Асобы
Купалазнаўцы
Установы, падзеі і рэчы,
звязаныя з імём Купалы
Паэтычныя зборнікі
Паэмы
Драматычныя творы
Проза і навуковыя творы
Спектаклі паводле твораў
Янкі Купалы
Фільмы паводле твораў
Янкі Купалы
Купалаўскія мясціны
Асобы
Купалазнаўцы
Установы, падзеі і рэчы,
звязаныя з імём Купалы
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 24 Jul 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Uladzislava Lutsevich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Uladzislava Lutsevich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes