Quantcast
Uladzimir Uladamirski: Belorussian and Soviet actor (1893-1971) (1893 - 1971) | Biography, Facts, Information, Career, Wiki, Life
peoplepill id: vladimiras-vladimirovskis
UU
2 views today
2 views this week
Uladzimir Uladamirski
Belorussian and Soviet actor

Uladzimir Uladamirski

Uladzimir Uladamirski
The basics

Quick Facts

Intro Belorussian and Soviet actor
Was Actor
From Russia Lithuania
Field Film, TV, Stage & Radio
Gender male
Birth 6 October 1893, Kaunas, Russian Empire
Death 24 January 1971, Minsk, Belarus (aged 77 years)
Star sign Libra
Family
Children: Boris Vladimirovitsj Vladomirskiy
Awards
Order of Lenin  
People's Artist of the USSR  
Medal "For Valiant Labour in the Great Patriotic War 1941–1945"  
Order of the Red Banner of Labour  
People's Artist of Byelorussian SSR  
The details (from wikipedia)

Biography

Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае прозвішча Малейка (18 кастрычніка 1893, г. Коўна — 24 студзеня 1971) — акцёр. Народны артыст БССР (1938), Народны артыст СССР (1955).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька Іосіф Фёдаравіч Малейка працаваў дзясятнікам плывучага разваднога моста на Нёмане.

Дзяцінства і юнацтва будучага акцёра прайшлі ў Бабруйску. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у канцы жніўня 1914 года атрымаў цяжкую кантузію, быў у палоне.

У 1920 годзе пачаў сцэнічную дзейнасць у Другім паказальным тэатры Заходняга фронту ў Бабруйску. У 1921—1922 гадах іграў у Смольным тэатры Петраграда.

У 1924—1959 працаваў у мінскім Купалаўскім тэатры. Прафесійнае майстэрства сфармавалася пад уздзеяннем рэжысёра Е. А. Міровіча.

Стаў другім у гісторыі Народным артыстам БССР пасля Уладзіслава Галубка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду.

Быў намеснікам старшыні праўлення Беларускага тэатральнага таварыства.

Памёр 24 студзеня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Сям’я

  • Жонка — Кацярына Васільеўна Замешына, народжаная Азбукіна, сястра Мікалая Азбукіна — актрыса, танцорка, спявачка.
  • Сын — Барыс — акцёр
  • Унук — Аляксандр — акцёр.

Творчасць

Акцёр шырокага творчага дыяпазона. Валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вастрынёй малюнка вобразу, пластычнасцю, уменнем карыстацца сцэнічнай дэталлю, мімікай. Стварыў высокамастацкія вобразы ў беларускім рэпертуары.

Ролі ў тэатры

  • 1925 — «Кар’ера таварыша Брызгаліна» Е. А. Міровіча — Брызгалін
  • 1925 — «Каваль-ваявода» Е. А. Міровіча — Шут
  • 1932 — «Айчына» К. Чорнага — Гушка
  • 1936 — «Ваўкі і авечкі(руск.) бел.» А. М. Астроўскага — Апалон Мурзавецкі
  • 1937 — «Апошнія» М. Горкага — Іван Каламійцаў
  • 1938 — «Партызаны» К. Крапівы — Дрыль
  • 1939 — «Гібель ваўка» Э. Л. Самуйлёнка — Абабурка
  • 1941 — «У стэпах Украіны» А. Е. Карнейчука(руск.) бел. — Часнок
  • 1942 — «Фронт(руск.) бел.» А. Е. Карнейчука — Горлаў
  • 1945 — «Мілы чалавек» К. Крапівы — Канягін
  • 1949 — «Гэта было ў Мінску» А. Е. Кучара — фон Кубэ
  • 1953 — «Прыбытковае месца» А. М. Астроўскага — Юсаў
  • «З народам» К. Крапівы — Гудовіч
  • «Салавей» З. Бядулі — Язэп
  • «Фландрыя» В. Сарду(руск.) бел. — Ёнас
  • «Без віны вінаватыя(руск.) бел.» А. М. Астроўскага — Шмага'
  • «Праўда — добра, а шчасце лепш(руск.) бел.» А. М. Астроўскага — Гразноў
  • «Сабака на сене(руск.) бел.» Л. дэ Вэгі — Трыстан
  • «Міжбур’е» Д. І. Курдзіна — Дыбаў
  • «Браняпоезд 14-69(руск.) бел.» У. В. Іванаў(руск.) бел. — Сінь-Бін-у
  • «Гута» Р. Я. Кобеца — Цыганок
  • «Мост» Я. С. Рамановіча — Мухін
  • «Капітанская дачка(руск.) бел.» па А. С. Пушкіну — Пугачоў
  • «Каварства і любоў» Ф. Шылера — Вурм

Фільмаграфія

  • 1927 — Кастусь Каліноўскі, фільм — казачы есаўл
  • 1954 — Хто смяецца апошнім — Чарнавус Аляксандр Пятровіч
  • 1957 — Палеская легенда — Багдан
  • 1960 — Наперадзе — круты паварот(руск.) бел. — эпізод.

Узнагароды і званні

  • Заслужаны артыст Беларускай ССР
  • Народны артыст Беларускай ССР (1938)
  • Народны артыст СССР (1955)
  • Два ордэна Леніна (у тым ліку 1940)
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Медалі.

У Мінску на доме, дзе жыў акцёр, усталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. Владомирский Владимир Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118. — 737 с.
  4. http://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-120-letiju-narodnogo-artista-Belarusi-Vladimira-Vladomirskogo_i_741.html
  5. Некрополь (руск.) 

Літаратура

  • Няфёд У. І. Народны артыст БССР У. І. Уладамірскі. — Мн., 1954
  • Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003

Спасылкі


The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 10 May 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Sections Uladzimir Uladamirski

arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes