peoplepill id: vinces-mudrou
VM
Belarus
1 views today
2 views this week
Vinces Mudrou
Belarusian writer and journalist

Vinces Mudrou

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian writer and journalist
Gender
Male
Place of birth
Polotsk, Polack District, Vitebsk Region, Belarus
Age
70 years
Education
Polotsk State University,
Awards
Golden Apostrophe
(2010)
Genre(s):
The details (from wikipedia)

Biography

Вінцэсь Мудроў (нар. 11 верасня 1953, Полацк) — беларускі празаік і журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і савецкага афіцэра, рускага па нацыянальнасці. Дзяцінства і юнацтва правёў у Беларусі, на радзіме маці. Вучыўся ў Наваполацкай сярэдняй школы № 2. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (1976). Працаваў інжынерам на прадпрыемствах Наваполацку, а пасля Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Са школьных гадоў займаўся грамадскай дзейнасцю, пастаянна адчуваў кантроль КДБ. У канцы 1980-х вярнуўся ў Беларусь. У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Працаваў карэспандэнтам Радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (выйшаў у 2019), Саюза беларускіх пісьменнікаў і Таварыства вольных літаратараў. Жыве ў Наваполацку.

Грамадская дзейнасць

У старэйшых класах (канец 1960-х) вывешваў на школьнай дошцы аб’яваў праграмы перадач «Голаса Амерыкі», «Радыё Свабода» і іншых заходніх радыёстанцый, за што адчуваў ціск з боку школьнай адміністрацыі. Крытычна ставіўся савецкай рэчаіснасці.

Пад час вучобы ў інстытуце стаў ініцыятарам выдання рукапіснага літаратурна-мастацкага часопіса «Блакітны ліхтар». Разам з групай аднадумцаў (Валерый Шлыкаў, Анатоль Рыбікаў, Андрэй Грабаў і інш.) у 1971—1974 гадах выпусціў 15-ць нумароў часопіса. Разам з літаратурнымі матэрыяламі ў часопісе змяшчаліся публіцыстычныя творы з крытыкай палітыкі русіфікацыі ў БССР. Адзін з нумароў, цалкам падрыхтаваны В. Мудровым, змяшчаў яго погляд на праблемы беларускай мовы і яе перспектывы ва ўмовах СССР. У адным са сваіх вершаў В. Мудроў параўнаў беларусаў са зніклым народам этрускаў. Колькасць аўтараў і чытачоў часопіса ўзрастала, апроч Полацка і Наваполацку яго чытала пэўнае кола людзей у БДУ і іншых мінскіх ВНУ.

У 1974 годзе на след часопіса выйшаў КДБ, усе нумары «Блакітнага ліхтара» былі канфіскаваны. З В. Мудровым і іншымі выдаўцамі былі праведзены «прафілактычныя гутаркі», выпуск часопіса спыніўся. Па сканчэнні ў 1976 годзе сканчэнні інстытута В. Мудрову адмовілі ў прыёме на працу на наваполацкі завод «Вымяральнік» з прычыны палітычнай ненадзейнасці, бо завод належаў да ліку «абаронных» прадпрыемстваў.

У 2-й палове 1970-1980-х В. Мудроў актыўна займаўся капіраваннем і распаўсюджваннем забароненай у СССР літаратуры, у прыватнасці, твораў М. Булгакава «Ракавыя яйкі» і «Сабачае сэрца». Асаблівую ўвагу даваў распаўсюджванню навуковых і публіцыстычных матэрыялаў нацыянальнага характару — «Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка» В. Ластоўскага, часопіса «Крывіч», вершаў і паэм Ларысы Геніюш. В. Мудроў наведваў Л. Геніюш у Зэльве; у 1983 удзельнічаў у пахаванні паэтэсы, якая знаходзілася пад наглядам КДБ. У 1986 годзе супрацоўнікі КДБ падчас чарговай «прафілактычнай гутаркі» пагражалі выслаць яго за антысавецкую дзейнасць з Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, дзе ён на той час працаваў.

Творчасць

Аўтар кніг прозы:

  • «Жанчыны ля басейна» (1992),
  • «Гісторыя аднаго злачынства» (1993),
  • «Зімовыя сны» (1999),
  • «Ператвораныя ў попел» (2005),
  • «Альбом сямейны» (2007),
  • «Багун» (2013),
  • «Албанскае танга» (2016),
  • «Страна огненных птиц» (2016),
  • «Последняя репетиция» (2016),
  • «Албанское танго» (2016),
  • «Забойца анёла» (2017),
  • «Помнік літары „Ў“» (2018),
  • «Восень у Вільні» (2019),
  • «Падшыванцы» (2020).

Прызнанне

  • Лаўрэат прэміі часопіса «Крыніца» (1998),
  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2010),
  • Трэцяе месца Прэміі Гедройца (2014) за зборнік апавяданняў «Багун»,
  • Трэцяе месца Прэміі Гедройца (2018) за зборнік апавяданняў «Забойца анёла»,
  • Лаўрэат прэміі "Празрысты Эол" (2019) за лепшую онлайн публiкацыю.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Aug 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Vinces Mudrou is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Vinces Mudrou
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes