peoplepill id: viktar-shnip
VS
Russia Belarus
1 views today
5 views this week
Viktar Shnip
Soviet translator, writer and poet

Viktar Shnip

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet translator, writer and poet
Work field
Gender
Male
Place of birth
Puhachy, Belarus
Age
64 years
Family
Genre(s):
The details (from wikipedia)

Biography


Віктар Шніп (26 сакавіка 1960, в. Пугачы, Валожынскі раён) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з 2008 года — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Творчасць

Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003), «Беларуская мора» (2004), «Балада камянёў» (2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Сабачыя гісторыі» (2013), «Тутэйшая туга» (2014), «Заўтра была адліга» (2015), «Чырвоны ліхтар-2» (2016), «Трава бясконцасці» (2018), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: — Гу!» (1999). Суаўтар зборніка казак «Нявеста для Базыля» (2017; казка «Пугач»).

У канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.

Сям'я

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей.

Прызнанне

  • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
  • 1987 год — лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі, за зборнік «Гронка святла».
  • 2008 год — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура», за кнігу «Страла кахання, любові крыж».
  • 2019 год — узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Зноскі

  1. Тутэйшая туга.Выдавецтва «Четыре четверти».
  2. Представители средств массовой информации и литераторы удостоены государственных наград (руск.) .Мінінфарм Беларусі (30 красавіка 2019).

Літаратура

  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Viktar Shnip is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Viktar Shnip
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes