peoplepill id: vera-burlak
VB
Belarus
4 views today
6 views this week
The basics

Quick Facts

Gender
Female
Star sign
AriesAries
Birth
2 April 1977, Kyiv, Ukraine
Age
47 years
Residence
Minsk, Belarus
Family
Spouse:
Viktar Žybulʹ
The details (from wikipedia)

Biography

Вера Бурлак (нар. 2 красавіка 1977, Кіеў; Псеўданімы: Джэці) — беларуская паэтэса, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, філалагічны факультэт БДУ (2001), аспірантуру (2004). Кандыдат філалагічных навук (2005), сфера даследавання — дзіцячая літаратура «срэбнага веку». Выкладае рускую літаратуру ў БДУ. З 1997 з’яўляецца нязменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу «Вясковыя могілкі». Жыве ў Мінску.

Творчасць

Вершы піша з дашкольных гадоў, актыўна друкавацца пачала ў 2001 годзе. Аўтар кніг паэзіі «За здаровы лад жыцьця!» (2003), «Забі ў сабе Сакрата!» (2008, сумесна з мужам Віктарам Жыбулем), кнігі прозы «Творы соннага жанру» (2011), аўдыёкнігі Phantom of the Literature (2006). Кнігу «Дзеці і здані» (2012) склалі вершы, замалёўкі і п’ескі, асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.

Займаецца літаратуразнаўствам, даследуе паэзію для дзяцей, выдала манаграфію «Детская поэзия Серебряного века: Модернизм» (2004). Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі і прозы з англійскай, рускай, украінскай моў. У яе перакладзе выйшла кніга Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса».

Творы В. Бурлак перакладалі на англійскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую і мову эсперанта.

Выступае як аўтар і выканаўца ўласных песень, як вакалістка і інструменталістка (гітара, клавішы) арт-панк-гурту «Засралі казарму». Супрацоўнічае з ансамблем непапулярнай музыкі «Рацыянальная дыета». Выканаўца галоўнай ролі ў п’есе «Янко крУль албАнскай» Іллі Зданевіча, пастаўленай гэтым калектывам.

Удзельнічала ў міжнародных праектах «Вечар маладых паэтаў Беларусі» (Расія, Масква, 2001), «Сувязьразрыў» (Украіна-Беларусь, 2004), «Парадак слоў» (Мінск, 2006, 2007), «Дні беларускай і шведскай паэзіі» (Мінск-Гродна-Пінск, 2007), «Месяц аўтарскага чытання» (Брно, 2007) і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Прэміі Шэрмана — 2018 за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса». Уручэнне прэміі адбылося 25 кастрычніка 2018 года.

Зноскі

  1. Мартысевіч М. Мармазяўр…

Літаратура

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Vera Burlak is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Vera Burlak
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes