peoplepill id: vasiliy-karpovitsj-sjtsjerbakov
VKS
Russia Belarus
1 views today
2 views this week
Vasiliy Karpovitsj Sjtsjerbakov

Vasiliy Karpovitsj Sjtsjerbakov

The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Belarus
Place of death
Minsk, Belarus
Age
40 years
The details (from wikipedia)

Biography

Васіль Карпавіч Шчарбакоў (27 лютага 1898, в. Дубраўка, Аршанскі павет — 29 чэрвеня 1938 Мінск, НКУС) — беларускі гісторык. Акадэмік БелАН (1931). Доктар гістарычных навук (1934).

Біяграфія

Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Харкаўскую вышэйшую партыйную школу (1923). Загадчык сектара навукі і асветы пры ЦК КП(б)Б (з 1930). Віцэ-прэзідэнт АН БССР (1931—1935), сакратар АН БССР (1935—1937). У 1931—1937 гг. намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. У 1931–1934 гг. прафесар Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі, Мінскага педагагічнага інстытута і БДУ. Першы дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1934). У жніўні 1936 выключаны з КП(б)Б. Арыштаваны НКУС 21 ліпеня 1937. У чэрвені 1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да выключнай меры пакарання і расстраляны. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 ліпеня 1957.

Асноўныя працы

  • Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi i белапольская акупацыя. Мн.: Белдзяржвыд, 1930.
  • Класавая барацьба i гiстарычная навука на Беларусi. Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934.
  • Нарыс гісторыі Беларусі. Ч.1. Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934.
  • Сялянскi рух i казацтва на Беларусi ў эпоху феадалiзма. Мінск, 1935.

Праца «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» стала здабыткам не толькі савецкага перыяду беларускай, але і агульнасавецкай гістарыяграфіі.

Памяць

На будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў гонар В. Шчарбакова ўсталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача.. — Мн: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 118. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 26 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Vasiliy Karpovitsj Sjtsjerbakov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Vasiliy Karpovitsj Sjtsjerbakov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes