peoplepill id: vasil-siomucha
VS
Poland Belarus
1 views today
8 views this week
Vasil Siomucha
Belarusian literary translator

Vasil Siomucha

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian literary translator
Work field
Gender
Male
Star sign
CapricornCapricorn
Birth
18 January 1936, Pružany District, Brest Region, Belarus
Death
3 February 2019 (aged 83 years)
Age
83 years
Education
Philological Faculty of Moscow State University,
(-1959)
Awards
Order of Merit of the Federal Republic of Germany
(2001)
Order of the Three Stars
 
Belarusian People Republic 100th Jubilee Medal
 
The details (from wikipedia)

Biography

Васі́ль Сярге́евіч Сё́муха (18 студзеня 1936, хутар Ясінец (Ясенец), цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 3 лютага 2019) — беларускі перакладчык, найбольш вядомы сваімі перакладамі з нямецкай мовы. Пераклаў на беларускую мову Біблію.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесніка. Бацька быў праваслаўным, маці — пратэстанткай. Меў брата Яўгена. У ліпені 1942 года бацькі былі арыштаваныя нацыстамі праз падазрэнне ў сувязі з партызанамі, быў спалены хутар. Бацькі былі расстраляныя ва ўрочышчы Слабудка, дзе агулам нацысты забілі 5000 чалавек. Асірацелых братоў выхоўвала родная цётка з боку бацькі Ганна з вёскі Смаляніца.

Скончыў Пружанскую сярэднюю школу № 2. У 1959 годзе скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта імя Ламаносава.

Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Мінскім трактарным заводзе (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літаратурным супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 года — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (з 1977). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Выкладаў сусветную літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Памёр 3 лютага 2019 года. З Мінскага крэматорыя прах быў перавезены ў Пружаны. Пахаваны на гарадскіх могілках Пружанаў, побач з дзядзькам і цёткай Ганнай, якія выхоўвалі Васіля Сёмуху пасля страты бацькоў.

Пераклады

Дэбютаваў перакладам у 1959 г. Пераклаў з нямецкай паасобныя творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Шаміса, Мюлера, Рукерта, Гофмана, Грымельсгаўзена, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда і інш. З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Ежы Анжыеўскага і інш. З латышскай — Яніс Райніса, Чакса, Белшавіцу, Скуіньша, Белса, Вацыеціса і інш.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічаў з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опер Радзівіла «Фауст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).

Перакладаў з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай і іншых моў.

Бібліяграфія (кніжныя выданні)

  • «Ад Эбра да Волгі». В. Брэдэль. Пераклад, 1959.
  • «Вайна без бітвы». Л. Рэн. Пераклад, 1962.
  • «Фаўст». Ё. В. Гётэ. Пераклад, 1976, 2-е выд. 1991, 3-е выд. 1996, 4-е выд. 1999.
  • «Прысуджэнне прэміі». Г. дэ Бройн. Пераклад, 1977.
  • «Фінальны акорд». Г. Гофэ. Пераклад (з М. Навіцкім), 1979.
  • «Даўным-даўно ў нас дома…». Г. Фалада. Пераклад, 1981.
  • «Санеты Арфею». Р. М. Рыльке. Пераклад, 1982.
  • «Польскія кветкі». Ю. Тувім. Пераклад, 1984.
  • «Белы алень». В. Бэлшавіца. Пераклад, 1985.
  • «Прыйдзі, стваральны дух». Зборнік выбраных перакладаў, 1986.
  • «Агонь і ноч». Я. Райніс. Пераклад, 1988.
  • «Сны». К. Шэрман. Пераклад (з Р. Барадуліным), 1989.
  • «Лірыка». К. Маркс. Пераклад, 1989.
  • «Доктар Фаўстус». Т. Ман. Пераклад, 1989.
  • «Гульня шкляных перлаў». Г. Гесэ. Пераклад, 1992.
  • «Так сказаў Заратустра». Ф.Ніцшэ. Пераклад, 1994, 2-е выд. 2016.
  • «Авантурнік Сімпліцысімус». Г. Я. К. Грымельсгаўзен. Пераклад, 1997.
  • «Фаўст». Ё. В. Гётэ: Лібрэта оперы кн. А. Г. Радзівіла. Пераклад, 1999.
  • «Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запавету». Пераклад, 2002.
  • «Кніга гадзін». Р. М. Рыльке. Пераклад, 2005.
  • «Голэм». Г. Майрынк. Пераклад, 2006.
  • «Мэфіста». К. Ман. Пераклад, 2006.
  • «Курдупель Цахес… et cetera, et cetera, et cetera». Э. Т. А. Гофман. Пераклад, 2008.
  • «Юстыцыя». Ф.Дзюрэнмат. Пераклад, 2009.
  • «Ferdydurke». В. Гамбровіч. Пераклад, 2009.
  • «Вуліца Ціхая, шэсць». М. Марон. Пераклад, 2010.
  • «Стэпавы воўк». Г. Гесэ. Пераклад, 2011.
  • «Званы старое казкі: Вершы да вакальных цыклаў кампазітараў ХІХ ст.». Пераклад, 2011.
  • «Ноч Вальпургіі. Белы Дамініканец». Г. Майрынк. Пераклад, 2014.
  • «Выбраная паэзія». Ё. В. Гётэ. Пераклад. (З Л. Баршчэўскім), 2016.
  • «Выбраная лірыка». Р. М. Рыльке. Пераклад, 2016.
  • «Басэтля. Парфума». П. Зюскінд. Пераклад, 2017.
  • «Выбраная лірыка». Г. Тракль. Пераклад. (З Л. Баршчэўскім), 2018.
  • «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць». Б. Брэхт. Пераклад, 2019.
  • «Выбраная лірыка». В. Мюлер. Пераклад. (З У. Папковічам), 2019.

Прызнанне

  • Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2001).
  • Узнагарода Латвіі «Ордэн трох зорак».
  • Лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1992).
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі ПЭН-Цэнтру.
  • Пасмяротна ўзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зноскі

Літаратура

  • Здановіч І. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны, 2003. — 144 с.

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль


The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 24 Aug 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Vasil Siomucha is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Vasil Siomucha
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes