peoplepill id: svyatlana-sudzhayeva
SS
Belarus
1 views today
1 views this week
Svyatlana Sudzhayeva
científica bielorrusa

Svyatlana Sudzhayeva

The basics

Quick Facts

Intro
científica bielorrusa
A.K.A.
Swjatlana Sudshajewa, Swjatlana Heorhijeuna Sudschajewa
Work field
Gender
Female
Place of birth
Minsk
Age
72 years
The details (from wikipedia)

Biography

Святлана Георгіеўна Суджаева (15 верасня 1951, Мінск) — выбітны беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі, рэабіліталогіі, патафізіялогіі кровазвароту, псіхафізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (2007). Першая ў гісторыі медыцыны Беларусі жанчына — доктар медыцынскіх навук па спецыяльнасці «кардыялогія». З’яўляецца вядучым членам Еўрапейскай Асацыяцыі кардыёлагаў (ESC), членам Еўрапейскай Асацыяцыі па прафілактыцы і рэабілітацыі хворых з захворваннямі сэрца, а таксама каардынатарам Еўрапейскай Асацыяцыі кардыёлагаў ў галіне кардыялагічнай рэабілітацыі па Беларусі.

Біяграфія

У 1974 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа». З 1974 па 1979 гг. працавала ў лячэбна-прафілактычных установах Беларусі. У 1979 годзе паступіла і ў 1981 г. скончыла клінічную ардынатуру ў Беларускім НДІ кардыялогіі па спецыяльнасці «кардыялогія». З 1982 па 1996 годы працавала навуковым супрацоунiкам лабараторыi рэабiлiтацыi хворых на iнфаркт мiякарда. З 1997 па 2001 г.г. працавала намеснiкам дырэктара Беларускага НДІ кардыялогіі па клiнiчнай працы, пасля рэарганiзацыi Беларускага НДІ кардыялогіі у Рэспублiканскi навукова-працоуны цэнтр "Кардыялогiя" у 2001 г. (дыр. праф. Манак Н.А.) прадоужвала працаваць намеснiкам дырэктара Рэспублiканскага навукова-працоунага цэнтра "Кардыялогiя" па кардыятэрапii па 2004 год.

З ліпеня 2007 — загадчыца лабараторыі рэабілітацыі хворых кардыялагічнага і кардыяхірургічнага профілю. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Дыягнастычнае значэнне пробы з псіхаэмацыйным напружаннем для ацэнкі стану каранарнага крывацёку і скарачальных рэзерваў міякарда ў хворых на ІХС» ў 1987 годзе, доктарскую дысертацыю «Псіхафізіялагічны аспект рэабілітацыі хворых інфарктам міякарда» — у 1994 годзе. Званне прафесара па спецыяльнасці «клінічная медыцына» прысвоена Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіяй Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь у 2007 г.. Падрыхтавала 5 кандыдатаў медыцынскіх навук. Апублікавала 370 навуковых прац, з іх 7 манаграфій, 43 навукова-працоуныхi вучэбна-метадычных дапаможникау, 127 навуковых артыкулау; 9 аўтарскіх пасведчанняў и патэнтау на вынаходства.

Бібліяграфія

  • Реабилитация больных кардиологического и кардиохирургического профиля: (кардиологическая реабилитация): национальные рекомендации / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Республиканский научно-практический совет «Кардиология», Белорусское научное общество кардиологов; подготовили: С. Г. Суджаева [и др.]
  • Реабилитация после реваскуляризации миокарда / С. Г. Суджаева, О. А. Суджаева

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).


Svyatlana SudzhayevaНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 27 Jul 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Svyatlana Sudzhayeva is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Svyatlana Sudzhayeva
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes