Quantcast
peoplepill id: stefan-grabowski-3
SG
1 views today
1 views this week
Stefan Grabowski

Stefan Grabowski

The basics
Quick Facts
Was Engineer Civil engineer
From Poland Belarus
Type Engineering
Gender male
Birth 24 June 1767, Astašyna, Belarus
Death 4 June 1847, Warsaw, Poland (aged 79 years)
Star sign CancerCancer
The details
Biography

Стэфан Грабоўскі (24 чэрвеня 1767, вёска Асташына Наваградскага павета — 4 чэрвеня 1847) — ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал. Адзін з кіраўнікоў паўстання Т. Касцюшкі.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша», сын Тамаша Марыяна, генерал-маёра літоўскага войска, і Дароты з Отэнгаўзенаў. Стрыечны брат Паўла Яна Грабоўскага.

Пасля сканчэння Рыцарскай школы ў Варшаве харужы ў войску Вялікага Княства Літоўскага. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) падпалкоўнік, вызначыўся ў баях пад Мірам і Брэстам.

Па перамозе Таргавіцкай канфедэрацыі далучыўся да падрыхтоўкі паўстання ў Вільні, у часе вызвалення якой ад расійскай залогі (красавік 1794) падыход яго аддзела змусіў расійскія войскі пакінуць ваколіцы горада. Браў удзел у баях пад вёскамі Солы і Паляны ў складзе паўстанцкага войска пад камандай Я. Ясінскага. Удзельнічаў у абароне Вільні ў ліпені 1794. У канцы жніўня 1794 уэначаліў рэйд 2-тысячнага аддзела паўстанцаў на Меншчыну і Магілёўшчыну (Араны — Койданаў — Пухавічы — Бабруйск — Любань). У дарозе да яго далучалася дробная шляхта і сяляне. Аднак пасля Любанскай бітвы (4 верасня 1794) вымушаны быў капітуляваць.

Улады Расійскай імперыі выслалі С. Грабоўскага ў Кастрамскую губерню(руск.) бел.. Волю атрымаў дзякуючы амністыі паўстанцам ад Паўла I.

У расійскую-французскую вайну (1812) перайшоў на бок Напалеона. Абіраўся берасцейскім маршалкам, дзе сабраў войска. У званні генерал-маёра ўзначальваў Ваенны камітэт Камісіі часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага. Па адступленні войскаў Напалеона змагаўся супраць антыфранцузскай кааліцыі разам з Ю. Панятоўскім. Пад Лейпцыгам трапіў у палон.

Дзякуючы падтрымцы Адама Чартарыйскага з захаваннем ваеннага звання ўвайшоў у склад найвышэйшай адміністрацыі Герцагства Варшаўскага. З 1825 міністр-сакратар Царства Польскага. Бараніў інтарэсы свайго края. 3 1826 генерал дывізіі. Браў удзел у руска-турэцкай вайне (1826—1829). У 1832-39 член Дзяржаўнага савета Расіі.

3 1839 у адстаўцы.

У шлюбе з Н. Гладкоўскай нашчадкаў не пакінуў.

Зноскі

  1. Stefan Grabowski // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  2. Грабовский Стефан // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
  3. Уладзімір Емяльянчык. Грабоўскі Стафан // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 550.
  4. Уладзімір Емяльянчык. Грабоўскі Стафан // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 551.

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
comments so far.
Comments
Reference sources
References
http://www.sejm-wielki.pl/b/7.8.223
http://www.sejm-wielki.pl
http://d-nb.info/gnd/1049479114
http://isni-url.oclc.nl/isni/0000000112546439
http://viaf.org/viaf/164037076
arrow-left arrow-right arrow-up arrow-down instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube stumbleupon comments comments pandora gplay iheart tunein pandora gplay iheart tunein itunes