peoplepill id: sciapan-bulat
ŚB
Russia Belarus
1 views today
1 views this week
Ściapan Bułat
Belarusian journalist

Ściapan Bułat

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian journalist
A.K.A.
Sciapan Bulat
Gender
Male
Star sign
TaurusTaurus
Birth
11 May 1894, Slabada, Belarus
Death
24 July 1921, Moscow, Russia (aged 27 years)
Age
27 years
Education
Maxim Tank Belarusian State Pedagogical University,
The details (from wikipedia)

Biography

Сцяпа́н Гера́сімавіч Була́т (11 мая 1894, Слабада, цяпер Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 24 ліпеня 1921, Масква) — беларускі палітычны дзеяч, журналіст.

Біяграфія

З сям’і батрака. Скончыў Мінскія настаўніцкія курсы, экстэрнам здаў экзамены за курс настаўніцкай семінарыі і з 1913 г. настаўнічаў у Дзешчанскім народным вучылішчы Мінскага павета.

У 1915—1916 гг. і 1918—1919 гг. вучыўся ў Менскім настаўніцкім інстытуце. У 1916 г. мабілізаваны ў армію, скончыў Віленскае народнае вучылішча, служыў у 153-м пяхотным палку, прапаршчык. У канцы снежня 1917 г. дэмабілізаваны як настаўнік, працаваў у Слабадскім народным вучылішчы Мінскага павета.

Сябра арганізацыі «Маладая Беларусь», якая ў канцы 1919 г. пераўтвораная ў Беларускую камуністычную арганізацыю. У часе акупацыі Беларусі польскімі войскамі сябра Цэнтральнага камітэта Беларускай камуністычнай арганізацыі і Паўстанцкага камітэта, займаўся арганізацыяй партызанскага руху ў Менскім павеце, вёў прапаганду ідэй савецкай улады. Прызнаючы бальшавіцкую праграму, Беларуская камуністычная арганізацыя, аднак, стаяла на беларускіх пазыцыях і адстойвала ідэю стварэння беларускай дзяржаўнасці. Па заняцці Менска бальшавікамі ўступіў у Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі. У ліпені — жніўні 1920 г. працаваў у Менскім губернскім аддзеле народнай асветы. З жніўня 1920 г. загадчык аддзела Цэнтральнага камітэта КП(б)Б па працы ў вёсцы. Адначасова рэдактар газеты «Савецкая Беларусь», заснавальнік і рэдактар газеты «Белорусская деревня». З лютага 1921 г. сябра Цэнтральнага бюро, з траўня 1921 г. 3-і сакратар Цэнтральнага камітэта КП(б)Б і загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела. Адзін з падпісантаў «Заявы 32-х», якая з’яўлялася спробай распрацаваць і прапанаваць партыйнаму кіраўніцтву накід платформы нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння савецкай Беларусі з улікам становішча па выніках Рыжскага міра. Былі зроблены прапановы пашырыць рэспубліку на ўсход, распачаць беларусізацыю краю, надаць беларускай мове статус дзяржаўнай. У 1930-х гг. група падпісантаў кваліфікавалася як «група, што змагаецца супраць генеральнай лініі камуністычнай партыі, за адкол групы беларусаў (камуністаў) ад КПБ».

Памёр 24 ліпеня 1921 года ў Маскве пасля другой аперацыі. Пахаваны 28 ліпеня а 19-й гадзіне вечара на Старажоўскіх могілках у Менску. Старажоўскія могілкі ў 1950-х гг. былі выраўнены бульдозерам. Ёсць звесткі, што рэшткі Булата былі перанесены на Вайсковыя могілкі, аднак літаратуразнаўца Рыгор Семашкевіч не змог знайсці яго магілы. Выказваецца думка, што магіла магла быць знішчана ў часе пашырэння вуліцы Даўгабродскай, альбо рэшткі ўвогуле не пераносіліся на Вайсковыя могілкі.

Памяць

Яго памяці прысвечаныя вершы Янкі Купалы «На смерць Сцяпана Булата», Міхася Чарота «Дарогай памяці Сцяпана Булата», Змітрака Бядулі «На смерць Сцяпана Булата». Імя Сцяпана Булата было нададзена 31-й менскай сямігадовай беларускай школе.

Зноскі

  1. Булат Степан Герасимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.
  2. Уладзімір Ляхоўскі Беларуская справа падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг..
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8., С. 328
  4. Уладзімір Ладысеў, Пётр Брыгадзін. Паміж усходам і захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.). — Мінск: БДУ, 2003. — С. 141—146. — 307 с. — ISBN 985-445-963-2.
  5. Тамара Холад И дольше века (руск.) .Советская Белоруссия (12 студзеня 2011).
  6. Сторожевское кладбище (руск.) .minsk-old-new.com.
  7. Алесь Жук Любіце паэтаў, любіце // Літаратурная Беларусь. — 2013. — № 1. — С. 3.
  8. Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — 2-ое выд. дапрац.. — Менск: Энцыклапедыкс, 2006. — С. 313. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Jun 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Ściapan Bułat is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Ściapan Bułat
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes