peoplepill id: s-a-podokshin
SAP
Belarus Russia
1 views today
6 views this week
S. A. Podokshin
Russisch filosoof (1931-2004)

S. A. Podokshin

The basics

Quick Facts

Intro
Russisch filosoof (1931-2004)
A.K.A.
Semen Aleksandrovich
Gender
Male
Place of birth
Gomel, Belarus
Death
2004 (aged 72 years)
Place of death
Minsk, Belarus
Age
72 years
The details (from wikipedia)

Biography

Сямён Аляксандравіч Падокшын (8 сакавіка 1931, Гомель — 2004) — беларускі філосаф, гісторык, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1987), кандыдат гістарычных навук (1965).

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1953). З 1960 працуе ў Інстытуце філасофіі і права АН БССР. Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, праблемы культуры, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі і культуры. У кантэксце культуры эпохі Адраджэння вывучае філасофскую і грамадска-палітычную думку Беларусі 16-17 ст., вызначае спецыфічныя рысы айчыннага Рэнесансу і гуманізму.

Аўтар прац «Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (2-я палова XVI — пачатак XVII ст.» (1970), «Скарына і Будны: Нарыс філасофскіх поглядаў» (1974), «Францыск Скарына» (1981), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага» (1990), «Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз» (2000), «Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры» (2003), «Этычная думка і культура Беларусі XVI—XVII ст.» (2004) і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).

Зноскі

Літаратура

  • Падокшын Сямён // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 06 Oct 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
S. A. Podokshin is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
S. A. Podokshin
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes