peoplepill id: piotar-mirasnicenka
PM
Russia Ukraine
1 views today
1 views this week
Piotar Mirašničenka
Soviet military personnel

Piotar Mirašničenka

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet military personnel
Work field
Gender
Male
Star sign
LibraLibra
Birth
10 October 1922, Zapsillia, Ukraine
Death
1 January 1944, Svietlahorsk District, Belarus (aged 21 years)
Age
21 years
Awards
Order of Lenin
 
Hero of the Soviet Union
 
Medal "For Courage"
 
The details (from wikipedia)

Biography

Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка (26 лістапада 1922, с. Запселле, Сумскі павет, Харкаўская губерня, цяперСумская вобласць, Украіны — 1 студзеня 1944) — удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, камандзір узвода пешай разведкі 717-га стралковага палка 170-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронта, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Запселле Краснапільскага раёна Сумскай вобласці.

Працаваў токарам на машынабудаўнічым заводзе ў горадзе Сумы. Член ВКП(б) з 1943 года.

У Чырвонай Арміі з 1941 года,на фронце са снежня 1941. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Быў двойчы паранены.

Камандзір узвода разведкі лейтэнант Мірашнічэнка вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобласці ў цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага раёна (цяпер Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.

Узнагароды

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за бяспрыкладны подзвіг у імя Айчыны лейтэнанту Мірашнічэнка Пятру Апанасавічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза (пасмяротна)
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна) і медалём «За адвагу».

Памяць

  • Яго імем названы вуліцы ў Жлобіне, Мінску, Светлагорску.
  • Яго імя прысвоена піянерскай дружыне Светлагорскай сярэдняй школы № 1 і занесена ў Кнігу народнай славы калгаса «Прагрэс» Светлагорскага раёна.
  • У в. Печышчы Светлагорскага раёна на будынку клуба яму ўсталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

  • Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 464. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 13 May 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Piotar Mirašničenka is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Piotar Mirašničenka
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes