peoplepill id: nikolay-stepanovitsj-tsiboelskiy
NST
Russia
1 views today
6 views this week
Nikolay Stepanovitsj Tsiboelskiy
Russisch militair (1920-1943)

Nikolay Stepanovitsj Tsiboelskiy

The basics

Quick Facts

Intro
Russisch militair (1920-1943)
From
Work field
Gender
Male
Birth
Place of birth
Shpola Raion, Ukraine
Place of death
Karma District, Belarus
Age
23 years
The details (from wikipedia)

Biography

Мікалай Сцяпанавіч Цыбульскі (1920, в. Таўмач, Шполянскага раёна Чаркаскай вобласці — 30 лістапада 1943, в. Тарахаўка, Кармянскі раён Гомельскай вобласці, БССР) — камандзір батальёна 340-га гвардзейскага стралковага палка 121-й гвардзейскай стралковай дывізіі 3-й арміі Беларускага фронту, гвардыі маёр. Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх войскаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Таўмач цяпер Шполянскага раёна Чаркаскай вобласці Украіны ў сям'і малодшага марскога афіцэра крэйсера «Вараг» Сцяпана Трыфанавіча Цыбульскага, у свой час ўзнагароджанага Георгіеўскім крыжам за адвагу. Украінец. Член ВКП(б) з 1942 года. Адукацыя сярэдняя.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1941 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну са снежня 1941 года.

22 лістапада 1943 года пры вызваленні Кармянскага раёна Гомельскай вобласці батальён Цыбульскага 340-га гвардзейскага стралковага палка (121-я гвардзейская стралковая дывізія, 3-я армія, Беларускі фронт) прарваў варожую абарону, фарсіраваў раку Сож. Пасля батальёнам былі вызваленыя вёскі Ліцвінавічы і Каратыш. Таксама былі адбітыя 8 контратак пры вызваленні гарадскога пасёлка Карма. Пасля фарсіравання ракі батальён авалодаў апорнымі пунктамі ля вёсак Чырвоны Бор і Чырвоная Ветка, забяспечыўшы разгортванне і ўступленне ў бой галоўных сіл 340-га гвардзейскага стралковага палка.

30 лістапада 1943 года пры адбіцці варожай контратакі каля вёскі Тарахаўка Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Цыбульскі Мікалай Сцяпанавіч загінуў у баі. Пахаваны на радзіме, у вёсцы Таўмач.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёру Цыбульскаму Мікалаю Сцяпанавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

  • Герой Савецкага Саюза;
  • ордэн Леніна;
  • ордэн Аляксандра Неўскага.

Зноскі

Спасылкі

Цыбульскі Мікалай Сцяпанавіч.Сайт «Героі краіны».

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 08 Oct 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Nikolay Stepanovitsj Tsiboelskiy is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Nikolay Stepanovitsj Tsiboelskiy
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes