peoplepill id: nikodem-musnicki
NM
Poland
1 views today
2 views this week
Nikodem Musnicki
Polish poet

Nikodem Musnicki

The basics

Quick Facts

Intro
Polish poet
From
was
Work field
Gender
Male
Religion(s):
Place of birth
Grand Duchy of Lithuania
Place of death
Polotsk, Belarus
Age
39 years
The details (from wikipedia)

Biography

Нікодам Мусніцкі (таксама Нікодым Мусніцкі, польск.: Nikodem Muśnicki; 16 лютага 1765, Упіцкі павет, Жамойць, Літва — 16 студзеня 1805, Полацк) — паэт, драматург, гісторык і педагог.

Біяграфія

Дзяцінства правёў у езуіцкім канвікце ў Полацку. Пасля курса рыторыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме паступіў у Полацкі навіцыят і 25 ліпеня 1781 г. далучыўся да Таварыства Ісуса. У 1782—1783 гг. вучыўся ў педагагічнай семінарыі ў Оршы і вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Выкладаў рыторыку і паэзію (1787—1788) у Мсціславе, а потым вярнуўся ў Полацк, каб прайсці курс тэалогіі. У 1791 г. быў высвечаны на ксяндза.

У 1792—1793 гг. — прафесар рыторыкі ў Полацку. Прэфект школ (1793—1794) у Оршы; рэгент канвікта, а потым прафесар філасофіі ў Віцебскім езуіцкім калегіуме (1795—1800) 15 жніўня 1798 г. даў манаскія абяцанні. З 1800 па 1805 гг. — прафесар тэалогіі, права і гісторыі ў Полацкім езуіцкім калегіуме.

Памёр 16 студзеня 1805 г. у Полацку.

Творчасць

Аўтар шэрагу драматычных твораў, у т.л. дыдактычных камедый «Дзівак» («Dziwak», 1800) і «Падазронасць» («Podejrzliwość» 1802), класіцыстычнай трагедыі «Тэатральныя забаўкі» («Zabawki teatralne», у 2-х тт., 1803)), і паэтычных зборнікаў («Poetyckie zabawki», 1803 і «Drobniejsze poetyckie zabawki», 1804). Драматычныя творы пісаліся на патрэбу школьнага езуіцкага тэатра, які быў вельмі модны ў ХVІІІ ст. і стаў асновай развіцьця тэатру наогул. Большасьць п’ес напісаных Н. Мусьніцкім характэрныя менавіта для школьнага тэатру і маюць павучальны-дыдактычны характар.

Найбольшую вядомасць атрымаў праз гераічную паэму ў дзесяці песнях «Палтава» (створана ў 1790 г., а надрукавана ў Полацку ў 1803 г.), у якой услаўляецца перамога рускіх войскаў Пятра І над шведамі. Твор выклікаў у 1817—1818 гг. вострую ідэйную палеміку на старонках перыядычнага друку Беларусі і Літвы (гл., напрыклад, артыкул Вінцэнція Бучынскага Na zarzuty Iana Styczyńskiego przeciw obronie poematu X. N. Muśnickiego pod tytulem Pułtawa, odpowiedź X. Wincentego Buczyńskiego T.J.).

Займаўся вывучэннем гісторыі беларускіх езутаў, якім прысвяціў працу «Historia Societatis Iesu Rossiacae, conservatae in Alba Russia et propagatae».

Зноскі

  1. Gizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. — s. 32
  2. Wiadomość o zyciu i pismach X. Nikodema Muśnickiego T.J. przyłanczeniem treści i wyiątków tłumaczonych z iegoź poematu łacińskiego De Christi ab inferis reditu // Miesięcznik Połocki. 1818, T. 1, nr 4. — s. 27-28.
  3. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  4. Глагоўская, Л. «Historyograf białoruski Muśnicki pisze…» / Л. Глагоўская // Czasopis.pl
  5. Na zarzuty Iana Styczyńskiego przeciw obronie poematu X. N. Muśnickiego pod tytulem Pułtawa, odpowiedź X. Wincentego Buczyńskiego T.J. // Miesięcznik Połocki. 1818, T. 1, nr 4. — s. 113—132.
  6. Мальдзіс, А. МУСНІЦКІ (Muśnicki) Нікодым // Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоўскі і інш.; Маст. У. М. Жук. — Міснк: БелЭн, 2001. — С. 299.

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 27 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Nikodem Musnicki is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Nikodem Musnicki
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes