Quick Facts
Intro | Belarusian and Soviet architect |
A.K.A. | Nahum E. Trachtenberg, Naum Trakhtenberg |
Was | Architect |
From | Russia |
Field | Engineering |
Gender | male |
Birth | 4 January 1910, Bakhmach, Ukraine |
Death | 16 October 1977, Minsk, Belarus (aged 67 years) |
Star sign | Capricorn |
Biography
Навум Яфімавіч Трахтэнберг (4 студзеня 1910, Бахмач Чарнігаўскай губерні Расія, Канатопскі павет, Чарнігаўская губерня, Расія — 16 кастрычніка 1977, Мінск, БССР) — беларускі і савецкі архітэктар.
Біяграфія
Навум Яфімавіч Трахтэнберг з 1924 года жыў у Адэсе, дзе спачатку скончыў будаўнічую прафшколу, а з 1928 па 1932 год вучыўся на архітэктурным факультэце Адэскага інстытута выяўленчых мастацтваў (з 1930 г. — Інстытут інжынераў грамадзянскага і камунальнага будаўніцтва). Яго настаўнікамі былі М. В. Замечак і В. Д. Зейлігер.
У кастрычніку 1934 пераехаў у Мінск.
У 1953—1956 гадах узначальваў Майстэрню Генплана ў інстытуце «Мінскпраект», адначасова ў 1954—1976 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1968 г. за архітэктуру цэнтральнай магістралі Мінска (Ленінскага праекта) М. Я. Трахтэнбергу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.
Выбраныя праекты
- Генпланы Бабруйска (1935-1936) і Магілёва (1937—1939, разам з М. Андросавым)
- Праект дэталёвай планіроўкі Мінска (1937-1939)
- Генплан аднаўлення і развіцця Мінска (1946; карэкціроўкі — 1952, 1958-1959), сумесна з У. А. Каралём і С. Б. Спяранскім)
- Генплан развіцця Мінска (1965)
- Праект дэталёвай планіроўкі і забудовы часткі Ленінскага праспекта ў Мінску (1952), сумесна Г. В. Сысравым, С. С. Мусінскім і інш.)
- Генпланы Бабруйска (1949) і Мазыра (1953)
- Праект забудовы цэнтральнай часткі Віцебска (1950)
- Схема планіроўкі прыгараднай зоны Мінска (1959-64)
- Праект планіроўкі зоны адпачынку ў раёне Заслаўскага вадасховішча (1968).
Зноскі
- ↑ Чарняўская Т.I. — Архiтэктура Магiлёва, 1973. стар. 63
Літаратура
- Трахтэнберг Навум Яфімавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
Спасылкі
