peoplepill id: mikolaj-kiszka
Mikołaj Kiszka
The basics
Quick Facts
Intro | �аявода падляшскі | ||||||||||
From | Lithuania Poland | ||||||||||
Gender | male | ||||||||||
Birth | 1524, Drohiczyn, Poland | ||||||||||
Death | 1587 (aged 63 years) | ||||||||||
Family |
|
The details (from wikipedia)
Biography
Мікалай Кішка (? — 1587) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Крайчы вялікі літоўскі (з 1552), падчашы вялікі літоўскі (з 1555), ваявода падляшскі (1569-1587).
Біяграфія
Сын троцкага кашталяна Пятра Кішкі і Алены Ільініч, дачкі дворнага літоўскага маршалка Юрыя Іванавіча Ільініча. Меў братоў Станіслава і Пятра.
Падтрымліваў планы збліжэння ВКЛ з Польшчай, дзякуючы чаму ў 1569 годзе стаў ваяводам падляшскім, пасля пераходу ваяводства ў склад Кароны. Заставаўся ваяводам падляшскім да канца жыцця.
Быў двойчы жанаты. Першы раз у 1555 годзе з Марынай Заслаўскай, якая памерла ў 1563 годзе. Другі раз з Барбарай Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў дачку Барбару (жонку Юрыя Алелькавіча) і сына Мікалая.
Зноскі
Літаратура
- Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 101. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
Спасылкі
comments so far.
Comments
Reference sources
References
Sections
