peoplepill id: mikola-loban
ML
Belarus
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Chaplitsy, Belarus
Age
73 years
The details (from wikipedia)

Biography

Мікола (Мікалай Паўлавіч) Лобан (27 кастрычніка 1911, в. Чапліцы, Слуцкі павет, цяпер Слуцкі раён — 28 снежня 1984) — беларускі пісьменнік і мовазнавец. Заслужаны работнік культуры БССР (1974).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў 2-гадовыя педагагічныя курсы ў Слуцку (1931). Працаваў настаўнікам у вёсках Пласток, Таль на Любаншчыне (1931—1934), у мястэчку Шацк Пухавіцкага раёна, вёсцы Пярэжыр Рудзенскага раёна. У 1939 паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, праз год перавёўся ў БДУ.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Волхаўскім фронце. Быў двойчы паранены, дэмабілізаваны ў 1942. Адзін год выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў пасёлку Келераўка (Казахстан), зноў вучыўся ў БДУ, які скончыў у 1945.

У 1944—1967 — навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, у 1967—1968 — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя», у 1968—1978 — зноў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа — загадчык сектара, навуковы супрацоўнік. Кандыдат філалагічных навук. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1950).

Творчасць, навуковая дзейнасць

Дэбютаваў апавяданнем у 1930. Аўтар аповесці «Іркуцянка» (1953).

У трылогіі «На парозе будучыні» (1964), «Гарадок Устронь» (1970), «Шэметы» (1981) праз выразныя і каларытныя чалавечыя характары адлюстраваў пераломныя перыяды ў гісторыі краіны з пач. ХХ ст. (рэвалюцыя, грамадзянская вайна, калектывізацыя, барацьба супраць фашызму ў Вялікую Айчынную вайну). Паказаў вясковае жыццё ў яго разнастайных, асабліва сацыяльна-бытавых праявах, перадаў складаныя і супярэчлівыя тэндэнцыі часу, ім створана разгалінаванае, напоўненае ўнутраным драматызмам сюжэтнае дзеянне, трапна выкарыстана жывая народная мова, экспрэсіўна-выяўленчыя магчымасці дыялектнага слова, характэрны стрыманы, лаканічна-дзелавы стыль.

Аўтар апавяданняў, мовазнаўчых даследаванняў, эсэ і крытычных артыкулаў па праблемах пісьменніцкага майстэрства, псіхалогіі творчасці. У 1984 выйшла кніга артыкулаў і эсэ «Пяць раніц тыдня». У 1986 — Выбраныя творы ў 3-х тамах.

Адзін са складальнікаў «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Арфаграфічнага слоўніка» (з М. Р. Суднікам, 1948, 1961, 6-е выд. перапрацаванае і дапоўненае ў 1990), «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), кіраваў падрыхтоўкай «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977-84, рэдактар т. І).

Пераклаў аповесць М. Горкага «У людзях» (з Э. Агняцвет, 1952).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа за кнігу «Пяць раніц тыдня» (1985, пасмяротна).

Зноскі

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Лобан Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 27 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Mikola Loban is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Mikola Loban
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes