peoplepill id: lyudmila-kheydarava
LK
Belarus Russia
1 views today
1 views this week
Lyudmila Kheydarava
Belarusian translator, writer and poet

Lyudmila Kheydarava

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian translator, writer and poet
A.K.A.
Lyudmila Pawlikava, Lyudmila Paulikava, Lyudmila Pavlikova, Lyudmila K...
Work field
Gender
Female
Place of birth
Jalizava, Belarus
Age
72 years
The details (from wikipedia)

Biography

Людміла Фёдараўна Хейда́рава (Псеўданімы: Людміла Паўлікава, Людміла Паўлікава-Хейдарава, Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і рабочага і настаўніцы. Скончыла факультэт прыкладной матэматыкі БДУ (1974). З 1974 г. працавала ў НДI электронна-вылічальных машын у Мінску, з 1980 г. — вядучы канструктар у Беларускім навукова-даследчым i праектна-тэхналагічным інстытуце арганізацыі i кіравання будаўніцтвам Дзяржбуда БССР, з 1985 г. — вядучы інжынер Мінскага навукова-даследчага прыборабудаўнічага інстытуце. У 1987—1997 г. на Беларускім тэлебачанні, з 1987 г. — старшы рэдактар, з 1990 г. — намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.

Дэбютавала вершамі ў 1980 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Адведзіны рамонкавай паляны» (1985), «Тваё святло» (1988), філасофска-драматычнай паэмы-казкі «Можна i Нельга» (1988),  «Купанне ў росах» (1993) — усе выйшлі пад псеўданімам Людміла , пад псеўданімам Людміла Паўлікава-Хейдарава— зборнікі паэзіі, «Плач па анёлу» (2004), філасофская кніга іцзін-секстэтаў «Вечаровае веча» (2009, фрагменты ў час. «Маладосць»), «Прыступкі да Храма Святога Духа» (2017), пад прозвішчам Хейдарава выйшла кніга апавяданняў «Дарт» (2002) . У перыядычным друку — зборнік «Дзень паэзіі», часопісы «Маладосць», «Полымя», «Беларусь», «Вожык», «Работніца і сялянка», рэспубліканскіх газетах публікуе апавяданні, навелы.

У паэтычных творах філасофскі роздум, гісторыка-патрыятычная i любоўная лірыка, тэмы прыроды i вытокаў чалавечага духу. У празаічных творах аўтарскай пазіцыі ўласціва дабрадушная іронія.

Пераклала з рускай на беларускую асобныя творы А. Пушкіна, М.Лермантава, Г. Ахматавай, М. Валошына, Б. Пастэрнака, М. Цвятаевай, В. Мандэльштама, з літоўскай, украінскай, польскай, рускай творы сучасных паэтаў.

Узнагароды

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (1996) за прынцыповасць i майстэрства ў асвятленні сучасных праблем Беларусі.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Родам з Асіповіччыны // Памяць. Асіповіцкі раён. — Мн., 2002. — С.630;
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X;
  • Хейдарава Людміла — нар. у п. Ялізава // Анталогія беларускай паэзіі. — Мн., 1993. — С.537-539.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Lyudmila Kheydarava is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Lyudmila Kheydarava
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes