Quantcast
peoplepill id: kyuzo-kato
KK
1 views today
1 views this week
Kyūzō Katō
The basics

Quick Facts

Was Historian Anthropologist Ethnographer Translator Professor Educator
From Japan
Type Academia Social science
Gender male
Birth 18 May 1922, North Gyeongsang Province, South Korea
Death 11 September 2016, Termez, Uzbekistan (aged 94 years)
Star sign Taurus
Education
Sophia University
The details (from wikipedia)

Biography

Ката Кюдза (18 мая 1922, правінцыя Кёнсан(укр.) бел., Паўднёвая Карэя — 11 верасня 2016, Тэрмез) — японскі археолаг, антраполаг, гісторык і этнограф. Ганаровы прафесар Нацыянальнага музея этналогіі(англ.) бел. ў Осацы і ўніверсітэта Сока(англ.) бел. (Осака), кавалер ордэна «Дустлік», ганаровы грамадзянін горада Тэрмез.

Спецыялізаваўся на вывучэнні азіяцкай культурнай гісторыі, у тым ліку спадчыны, гісторыі, помнікаў архітэктуры Узбекістана(англ.) бел..

Біяграфія

Нарадзіўся на тэрыторыі Карэі, якая знаходзілася пад кіраваннем Японіі, цяпер правінцыя Кёнсан(укр.) бел., Паўднёвая Карэя.

Будучы студэнтам ўніверсітэта быў прызваны ў войска ўлетку 1945 года і служыў у сапёрных войсках. Трапіў у палон(руск.) бел. 21 жніўня непадалёк ад Мудандзяна. У палоне пачаў вывучаць рускую мову. Па вяртанні на радзіму паступіў на трэці курс універсітэта.

Упершыню пасля палону наведаў СССР ў 1972 годзе на чале першай японскай археалагічнай экспедыцыі Універсітэта Сока для даследаванняў перыяду Кушанскай імперыі, у прыватнасці, тэрыторыі Дальверзін-тэпе(руск.) бел.. Выяўляў вялікую цікавасць да старажытнай гісторыі Узбекістана. Многія гады навуковец цесна супрацоўнічаў з Акадэміяй навук Узбекістана(руск.) бел., удзельнічаў у археалагічных раскопках у Сурхандар'інскай вобласці(руск.) бел. (Дальверзін-тэпе(руск.) бел., Кара-тэпе(руск.) бел., Халчаян(руск.) бел., Фаязтэпа(руск.) бел.).

Ката Кюдза добра ведаў узбекскую мову. Ён з'яўляўся папулярызатарам гісторыі Узбекістана ў Японіі, шмат зрабіў для папулярызацыі узбекскіх традыцый і культуры, арганізаваў пастаянна дзеючыя выстаўкі, экспазіцыі ўзбекскай культуры і мастацтва ў многіх гарадах Японіі. Ва Узбекістане ён стаў ці ледзь не самым вядомым замежнікам, не толькі паважаным, але і любімым і ўшанаваным.

У 2016 годзе Ката Кюдза праводзіў ва Узбекістане даследаванні і дакументаванне старажытнага пячорнага комплексу «Кара-тэпе(руск.) бел.» на ўзбярэжжы Амудар'і, які з'яўляецца помнікам будыйскай эпохі. Падчас знаходжання ў краіне захварэў і памёр у горадзе Тэрмезе Сурхандар'інскай вобласці(руск.) бел. Узбекістана ад прастуды, якая перайшла ў запаленне лёгкіх.

Узнагароды

Кавалер узбекскага ордэна «Дустлік».

Зноскі

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 19 Jun 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
https://regnum.ru/news/accidents/2178787.html
http://baikal-info.ru/sm/2005/12/013001.html
http://catalogue.bnf.fr/ark:/12148/cb169394202
http://ci.nii.ac.jp/author/DA00228009
http://isni-url.oclc.nl/isni/0000000082152972
http://id.loc.gov/authorities/n82091991
http://id.ndl.go.jp/auth/ndlna/00027841
http://opc4.kb.nl/PPN?PPN=237980983
http://viaf.org/viaf/30884872
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes