peoplepill id: katsyaryna-khadasevich-lisavaya
KK
Belarus Russia
1 views today
1 views this week
Katsyaryna Khadasevich-Lisavaya
escritora bielorrusa

Katsyaryna Khadasevich-Lisavaya

The basics

Quick Facts

Intro
escritora bielorrusa
A.K.A.
Yekaterina Khadasevich-Lisovaya
Work field
Gender
Female
Place of birth
Ždanovičy
Age
45 years
The details (from wikipedia)

Biography


Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 24 красавіка 1979, в. Ждановічы, Мінскі раён, БССР) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006 г.). Уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць»

Біяграфія

Скончыла Ждановіцкую сярэднюю школу, потым Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Жыве ў а/г Ждановічы Мінскага раёна, працуе настаўніцай пачатковых класаў у Ждановіцкай сярэдняй школе.

Аднойчы пісьменніца атрымала ў падарунак ад чытача чароўную палачку, упрыгожаную зоркай, і з таго часу пачала збіраць калекцыю сувеніраў і прадметаў у выглядзе зорачак.

Сям'я

Маці — Галіна Сільвестраўна Хадасевіч, выдатнік адукацыі БССР, бацька — Станіслаў Уладзіміравіч Хадасевіч, кіроўца 1-га класу грузавых аўтамабіляў. У Кацярыны ёсць старэйшы брат Дзмітрый і малодшая сястра Наталля.

Муж — Дзмітрый Лісавы, інжэнер-канструктар. Кацярына і Дзмітрый выхоўваюць сына Станіслава (нар. 2004), Стасік — прататып галоўнага героя казак, напісаных мамай.

Творчасць

Першыя творы з'явіліся ў 10-гадовым ўзросце. Дэбютавала ў друку ў 1996 годзе ў часопісе «Першацвет».

Кацярына Хадасевіч-Лісавая працуе пераважна ў галіне дзіцячай літаратуры, але ёсць творы і для дарослых. У творах Кацярыны часта сустракаюцца касмічныя сюжэты.

Друкавалася ў часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Маладосць», «Нёман», «Родная прырода», газетах «Літаратура і мастацтва», «Мінская праўда», «Настаўніцкая газета», «Прысталічча» і інш. Творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выходзілі ў калектыўных зборніках.

Бібліяграфія

Кнігі

  • «Падарожжы ў Чароўны Лес» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
  • «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»  («Літаратура і мастацтва», 2012 г.)
  • «Казкі Сіняй падушкі»  («Звязда», 2013 г.)
  • «Казкі сівой даўніны» (РВУ «Звязда», 2014 г.)
  • «Код геніяльнасці» («Харвест», 2014 г.)
  • «Казкі чараўніцы Зімы» (РВУ «Звязда», 2015 г.)
  • «Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка» (РВУ «Звязда», 2016 г.)
  • «Таямніцы незвычайнай школы»(РВУ «Звязда», 2018 г.)
  • «Вухуцiк. Васiльвася». Серыя "Казкi Кнiжнай феi" (РВУ «Звязда», 2019 г.)
  • «Нявеста для Кветкавага караля» (рус. «Невеста для Цветочного короля»)(Выдавецтва «Беларусь», 2019 г.)


Творы ў зборніках

Казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей і падлеткаў

  • «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2008 г.)
  • «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2009 г.)
  • «Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2010 г.)
  • «Залаты талер» («Мастацкая літаратура», 2012 г.)
  • «Пакліч у госці сонца» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
  • «Митины каникулы» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
  • «Детям о дружбе»… («Выдавецтва Беларускага Экзархата», 2012 г.)
  • «Падарунак ад Дзеда Мароза» (РВУ «Звязда», 2014 г.)
  • «Падарожжы ў Чароўны лес» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2014 г.)
  • «Як мядзведзь пчаляром стаў» (РВУ «Звязда», 2015 г.)
  • «Ад калыханкі да забаўлянкі» (РВУ «Звязда»], 2018 г.)
  • «Беларуская зіма» («Мастацкая літаратура», 2018 г.)
  • «Детям о главном» (Белорусская православная церковь», 2018 г.)
  • «Детям о Рождестве» (Белорусская православная церковь», 2018 г.)
  • «Беларуская вясна» («Мастацкая літаратура», 2019 г.)


Творы для дарослай чытацкай аўдыторыі

  • «Вальс пад журлівымі таполямі» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
  • «У храме зямнога кахання» («Мастацкая літаратура», 2009 г.)
  • «Самая чароўная кветка» («Мастацкая літаратура», 2010 г.)
  • «Пакуль б'ецца сэрца…» («Мастацкая літаратура», 2013 г.)
  • «Міншчына літаратурная» (РВУ «Звязда», 2014 г.)
  • «Радзіма. Адзінства. Перамога» (РВУ «Звязда», 2015 г.)
  • «На прасторах роднай Беларусі» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2015 г.)

Артыкулы

Прызнанне

  • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006);
  • Дыплом ІІ ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года» у галіне дзіцячай літаратуры за кнігу «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»;
  • Дыплом «Пяцёрка лепшых кніг беларускіх аўтараў — 2014» у рэйтынгу, складзеным сталічнымі бібліятэкарамі (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»);
  • Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі за шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры (да юбілею СПБ);
  • Дыплом Міністэрства інфармацыі за актыўную прапаганду кнігі і чытання ў межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай» 2014 г.
  • Дыплом лаўрэата Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура» (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»), 2015 г.;
  • Дыплом у намінацыі «Пяцёрка лепшых» за кнігу «Таямніцы незвычайнай школы». (Прэмія "Бібліязважанне"), 2018 г.


Зноскі

  1. Знакамітыя выпускнікі Ждановіцкай сярэдняй школы.
  2. Хадасевич Галина Сильвестровна.Акадэмія падыпломнай адукацыі.
  3. Детские библиотеки Минска Падарожжа ў беларускую казку XXI стагоддзя (22 лютага 2013).
  4. Таццяна Конюх Сыну — ад матулі (3 красавіка 2012).
  5. Вольга КУХАРСКАЯ З чароўнай краіны (15 красавіка 2014).
  6. Библиограф Бібліятэкары прапануюць (25 лістапада 2014).
  7. Святлана Вашчыла «Я бываю рознай феяй» (19 кастрычніка 2018).
  8. Брестская областная библиотека им. М.Горького Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў (4 снежня 2014).
  9. Алесь Карлюкевіч Крышку пра кніжку (10 мая 2011).
  10. Виталий Карацупа Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў (5 жніўня 2013).
  11. Е. Кустова Праздник в древнем Быхове (18 верасня 2013).
  12. Лю­боў Бя­ля­е­ва Наш леп­шы ся­бар (5 верасня 2014).
  13. Мікола БЕРЛЕЖ Лета з добрай кнiгай (30 чэрвеня 2014).
  14. БЕЛТА В Заславле наградили участников акции "Лето с хорошей книгой!" (6 верасня 2014).
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 05 Aug 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Katsyaryna Khadasevich-Lisavaya is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Katsyaryna Khadasevich-Lisavaya
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes