Quantcast
Kamila Martsinkievich: Belarusian pianist (1837 - n/a) | Biography, Facts, Information, Career, Wiki, Life
peoplepill id: kamila-martsinkievich
KM
3 views today
3 views this week
Kamila Martsinkievich
Belarusian pianist

Kamila Martsinkievich

Kamila Martsinkievich
The basics

Quick Facts

Intro Belarusian pianist
Was Musician Pianist
From Belarus
Field Music
Gender female
Birth 1837, Minsk, Belarus
Death Vilnius, Lithuania
Family
Father: Vintsent Dunin-Martsinkyevich
Instruments:
Piano
The details (from wikipedia)

Biography

Камі́ла Вінцэ́нтаўна Марцінке́віч (па мужу Асіпо́віч; каля 1837, Мінск — пасля 1887, Вільня) — беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча.

Біяграфія

Фартэпіяннай ігры вучылася ў мінскім пансіёне Мантэграндзі. Адна з вучаніц Дамініка Стафановіча. Выступала з васьмігадовага ўзросту з канцэртамі ў Мінску, Слуцку, Кіеве, Варшаве. Побач з творамі Ф. Шапена і Ф. Ліста выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песні А. Варламава «Чырвоны сарафан». 3 іншых яе твораў вядома фантазія «У летуценні мінулага». Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай оперы «Сялянка». Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах.

Цяжкае матэрыяльнае становішча сям'і не дазволіла Каміле скончыць кансерваторыю. Асноўным яе заняткам з сярэдзіны 1850-х гг. стала музычна-педагагічная і асветніцкая дзейнасць. На пачатку 1860-х гадо яна арганізавала ў Мінску і мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты.

У 1861—63 гг. член мінскай арганізацыі кіраўнічага органа паўстанцаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла членаў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць самадзяржаўя. Першы раз была арыштавана і змешчана ў псіхіятрычную бальніцу ў чэрвені 1861 года. Выпушчана пасля маніфестацый пратэсту. Зноў арыштавана 3 лютага 1863 г.; саслана ў Салікамск (Пермская губерня). У ссылцы ажанілася з урачом Казімірам Асіповічам. Цяжка хворая, атрымала дазвол вярнуцца на радзіму ў 1880-х гг., дзе і памерла.

Пахаваная разам з мужам на Бернардзінскіх могілках у Вільні (месца II-77)

Зноскі

Літаратура

  • Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піанізму // Мастацтва Беларусі №2. — 1985.
  • Барышев. Из истории семьи В.И.Дунина-Марцинкевича // Нёман №1. — 1961.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  • Кісялёў. Сейбіты вечнага. — Мн., 1963.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
https://citydog.by/post/minsk1067_kamila/
Sections Kamila Martsinkievich

arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes