peoplepill id: juriy-panteleymonovitsj-grigorev
JPG
Russia
1 views today
1 views this week
Juriy Panteleymonovitsj Grigorev
Soviet architect

Juriy Panteleymonovitsj Grigorev

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet architect
From
Work field
Gender
Male
Place of birth
Kulotino, Russia
Place of death
Moscow, Russia
Age
86 years
The details (from wikipedia)

Biography

Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў (нар. 29 мая 1932, г. п. Кулоціна, Наўгародская вобласць — 21 сакавіка 2019, Масква) — савецкі і беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976), Заслужаны архітэктар Расіі (1993), Заслужаны архітэктар Беларусі (2007), Народны архітэктар Расіі (2008). Ганаровы грамадзянін горада Мінска, галоўны архітэктар Мінска (1974—1986).Акадэмік РАМ, акадэмік РААБН.

Біяграфія

Скончыў у 1956 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў у інстытутах «Белпрампраект» (старэйшы архітэктар, кіраўнік групы), «Мінскпраект» (у 1965—1974 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні). У 1974—1986 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, галоўны архітэктар Мінска.

З 1986 года першы намеснік начальніка Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве горада Масквы, з 1994 года кіраўнік Маскоўскага навукова-даследчага і праектнага інстытута тыпалогіі эксперыментальнага праектавання. З 2002 года першы намеснік галоўнага архітэктара г. Масквы — дырэктара ГУП МНДІТЭП; з 2012 года творчы кіраўнік МНДІТЭП.

Памёр 21 сакавіка 2019 года ў Маскве.

Творчасць

Асноўныя работы: генеральныя планы шэрага прамысловых аб’ектаў у гарадах Беларусі (1956—1961, у сааўтарстве); у Мінску — інстытуты тэхнічнай кібернетыкі і электронікі АН Беларусі (абодва 1967), комплекс Цэнтральнага НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (1974) і НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (1967), інтэрнаты БПІ, БДУ, радыётэхнічнага інстытута (1964—1975), жылыя дамы па вул. Караля, Сурганава (1970, 1975); комплекс інстытутаў культуры і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў народнай гаспадаркі Беларусі (1975), крыты каток, Дом літаратара, комплекс НДІ электронных вылічальных машын па вул. М. Горкага (1978), станцыя метро «Кастрычніцкая» і інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна (1984, усе ў сааўт.). У 1973—1975 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.

Зноскі

  1. Умер экс-главный архитектор Минска Юрий Григорьев
  2. Кто есть кто. Статусная элита Российской Федерации [справочник] / Составители: А. В. Мендюков, С. Г. Шилова, Е. Н. Шматов под руководством С. В. Волкова. ISBN 978-5-91244-215-5
  3. Грыгор’еў Юрый Панцеляймонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура

  • Грыгор’еў Юрый Панцеляймонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 24 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Juriy Panteleymonovitsj Grigorev is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Juriy Panteleymonovitsj Grigorev
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes