peoplepill id: jozef-ozieblowski
JO
Belarus Poland Russia
1 views today
1 views this week
Józef Oziębłowski
Polish painter

Józef Oziębłowski

The basics

Quick Facts

Intro
Polish painter
Work field
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Belarus
Place of death
Vilnius, Lithuania
Age
73 years
Education
Vilnius University,
The details (from wikipedia)

Biography

Юзаф Азямблоўскі (польск.: Józef Oziębłowski; 11 мая 1805, Мінск — 27 жніўня 1878, Вільня) — беларускі і польскі мастак-графік і гравёр.

Біяграфія

У 1825—1829 гадах вывучаў матэматыку ў Віленскім універсітэце, у 1830-я займаўся там жа пад кіраўніцтвам прафесара жывапісу Яна Рустэма. Заснаваў у Вільні літаграфічную майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі вядомыя пісьменнікі Юзаф Крашэўскі, Тэадор Нарбут і інш.

Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы. Сярод яго прац — пейзажы, краявіды Вільні, малых літоўскіх і беларускіх гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты вялікага князя літоўскага Альгерда, польскага караля Жыгімонта II Аўгуста і інш.

Выключнае месца ў творчасці Азямблоўскага займае літаграфія «Славянскі нявольнік, 1840-я» («Беларускі раб»), якую Адам Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях пра прыгоннае права ў Расійскай імперыі (арыгінал літаграфіі захоўваецца ў музеі А. Міцкевіча ў Парыжы). Аляксандр Герцэн у кнізе «Хрышчоная ўласнасць» (1853) даў ёй высокую ацэнку і пісаў:

"Ці бачылі вы літаграфію, якую выдаў Адам Міцкевіч і якая паказвае «Славянскага нявольніка»? Нянавісць, змяшаная са злосцю і сорамам, напаўняе маё сэрца, калі я гляджу на гэты жорсткі дакор, на гэтае «за сякеры, браты», прадстаўленае з неверагоднай вернасцю. Беларускі мужык, без шапкі, ашалелы ад страху, галечы і цяжкай працы, рукі за пасам, стаіць сярод поля і неяк скоса і безнадзейна глядзіць уніз. Дзесяць пакаленняў, змучаных на паншчыне стварылі такога парыю, яго чэрап звузіўся, рост змяльчаў, яго твар з дзяцінства пакрыўся зморшчынамі, яго рот сутаргава скрыўлены, ён адвык ад слова. Жывёльны погляд яго і запужаны выраз паказваюць, на колькі крокаў ён пайшоў назад ад чалавека да жывёлы..

"

Галерэя

Зноскі

  1. Па звестках Мацея Азямблоўскага, які спасылаўся на даведнік: E. Małachowicz. Cmentarz na Rossie w Wilnie. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1993. — S. 147. У іншых крыніцах сцвярджаецца 14 жніўня 1804 г.
  2. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. А. Герцен. Крещёная собственность — London, 1858 (Издание третье). — С. 17.

Літаратура

  • Szczawińska E. Oziębłowski (Oziembłowski) Józef // Polski Słownik Biograficzny, tom XXIV, Zakład Narodowy im. Ossolińskich i PAN, Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk, 1979: ss. 665—666.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 21 Apr 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Józef Oziębłowski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Józef Oziębłowski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes