peoplepill id: jiri-marvan
JM
Czech Republic
1 views today
1 views this week
Jiří Marvan
Czech scientist

Jiří Marvan

The basics

Quick Facts

Intro
Czech scientist
Work field
Gender
Male
Star sign
AquariusAquarius
Birth
28 January 1936, Prague, Duchy of Bohemia, Czech Republic
Death
13 April 2016 (aged 80 years)
Age
80 years
Education
Faculty of Arts, Charles University in Prague,
The details (from wikipedia)

Biography

І́ржы Ма́рван (чэшск.: Jiří Marvan; 28 студзеня 1936 — 13 красавіка 2016) — чэшскі мовазнаўца, прафесар славянскай і балцкай філалогіі ўніверсітэтаў Аўстраліі, ЗША, Швецыі.

Біяграфія

Навучаўся ў рускамоўнай гімназіі, пасля яе паступіў на філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе, дзе вывучаў чэшскую і ўкраінскую мовы, а таксама спецыялізаваўся ў балтыстыцы. Адначасна пад уплывам Богуслава Гаўранка заняўся вывучэннем багемістыкі. Пасля ўніверсітэта тры гады працаваў у Старачэшскім аддзяленні Інстытута чэшскай мовы (1960—1963). У 1965 годзе атрымаў званне доктара філасофіі. У 1967—1968 пад кіраўніцтвам прафесара Паўла Троста быў інтэрнам-аспірантам філасофскага факультэта Карлавага ўніверсітэта па балтыстыцы.

Яшчэ да перыяду нармалізацыі распачаў міжнародную дзейнасць. У 1963—1965 гадах працаваў замежным лектарам па багемістыцы Упсальскага ўніверсітэта, у 1965—1967 шведскім лектарам (багемістыка, славістыка і балтыстыка) ва Упсальскім і Стакгольмскім універсітэтах.

У 1968 з'ехаў з Чэхаславакіі. У 1968—1969 гг. быў запрошаным прафесарам славістыкі і балтыстыкі Дзяржаўнага ўніверсітэта Портленда. У 1969—1972 гадах — памочнік прафесара русістыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэвісе. У 1973—1992 працаваў прафесарам русістыкі і славістыкі Монаскага ўніверсітэта ў Мельбурне (Аўстралія). У 1975—1976 быў запрошаным прафесарам славістыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары. У Монаскім універсітэце кіраваў кафедрай маскальскай мовы, а ў 1982 заснаваў кафедру славістыкі і стаў першым прафесарам славістыкі ў паўднёвым паўшар'і і правадзейным членам Аўстралійскай акадэміі гуманітарных навук.

Вярнуўся з эміграцыі ў 90-я гады XX стагоддзя. У 1993—1998 працаваў саветнікам у Міністэрстве замежных спраў Чэшскай рэспублікі, у 1994—1997 служыў паслом Чэхіі ў Грэцыі. Ад 1999 года да смерці займаўся навукова-педагагічнай працай ва ўніверсітэце імя Я. Э. Пуркінэ ў Усці-над-Лабем, у 2000—2001 — у Заходнечэшскім універсітэце ў Пльзені; з 2001 года яшчэ і на філалагічным факультэце Карлавага ўніверсітэта. У 2001 атрымаў званне доктара філасофіі ва ўніверсітэце Палацкага ў Оламаўцы.

Творы

Аўтар тэарэтычных прац галоўным чынам па славістыцы і балтыстыцы ў шырэйшым еўрапейскім кантэксце. Папулярызаваў багемістыку, паляністыку, украіністыку, балтыстыку і іншыя філалагічныя дысцыпліны. Цікавіўся беларускай мовай і культурай, падрыхтаваў зборнік артыкулаў чэшскіх і беларускіх аўтараў «Чэшскае ўсведамленне Беларусі».

За сваю навуковую дзейнасць у 1991 годзе ўганараваны Залатым крыжам Польскай рэспублікі за заслугі ў развіцці польскай мовы, а ў 1997 — ордэнам вялікага князя Гедзіміна за ўнёсак у літоўскую мову.

Зноскі

  1. Richard Host // https://aleph.nkp.cz/F/?func=find-c&local_base=aut&ccl_term=ica=jo2007291303&CON_LNG=ENG
  2. Czech National Authority Database
  3. Bibliothèque nationale de France Jiří Marvan // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. http://humanities.org.au/wp-content/uploads/2017/04/AAH-Obit-Marvan-2016.pdf
  5. Памёр Іржы Марван — сябар беларусаў і беларускай культуры. людзі.Радыё «Свабода» (15 красавіка 2016).
  6. Prof. PhDr. Jiří Marvan, Ph.D. (чэшск.) .Občanské sdružení UNUECO.
  7. Jiří Marvan (чэшск.) . Databazeknih.
  8. Prof. Jiří Marvan, významný český bohemista, slavista a baltista, oslaví životní jubileum (чэшск.) .Filozofická fakulta Univerzita Karlova v Praze (25 студзеня 2016).

Літаратура

  • Algirdas Sabaliauskas Lietuvių kalbos tyrinėjimo istorija: 1980—2010 m., Vilnius: LKI, 2012, p. 564—565
  • Lietuvių kalbos enciklopedija, Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1999. Bonifacas Stundžia, Kalba turi sužmoginti pasaulį In: Gimtoji kalba. 1991, 1-2, p. 27-29.
  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 18 Sep 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Jiří Marvan is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Jiří Marvan
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes