Quantcast
Jan Handrik: German teacher (born: 1924 - died: 2015) | Biography, Facts, Information, Career, Wiki, Life
peoplepill id: jan-handrik
JH
1 views today
1 views this week
Jan Handrik
German teacher

Jan Handrik

Jan Handrik
The basics

Quick Facts

Intro German teacher
Was Teacher
From Germany
Field Academia
Gender male
Birth 20 February 1924, Räckelwitz, Räckelwitz, Germany
Death 31 December 2015, Bautzen, Bautzen District, Saxony, Germany (aged 91 years)
Star sign Pisces
Politics Socialist Unity Party of Germany
The details (from wikipedia)

Biography

Ян Гандрык, нямецкі варыянт — Ёган Хандрык (в.-луж.: Jan Handrik, ням.: Johannes Handrick, 20 лютага 1924, вёска Ворклецы, Лужыца, Германія — 31 снежня 2015, Будзішын, Германія) — сербалужыцкі грамадскі дзеяч, шматгадовыя член саюзнага ўпраўлення «Домавіны», лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1982).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 лютага 1924 года ў сялянскай сям'і ў сербалужыцкай вёсцы Ворклецы (Рэкельвіц). Скончыў у гэтым жа сяле народную школу. У 1948 годзе ўдзельнічаў у будаўніцтве дарогі Белгарад-Заграб у складзе сербалужыцкі брыгады «Алаіз Андрыцкі» моладзевай арганізацыі «Serbska młodźina». Пазней да роспуску гэтай арганізацыі быў яе старшынёй. Быў настаўнікам лужыцкіх моў і гісторыі Лужыцы. З 1950 года дырэктар сербалужыцкай школы ў Будзішыне (Баўтцэн) і з 1953 года — дырэктар школы імя Якуба Чышынскага ў вёсцы Панчыцы-Кукаў (Паншвіц-Кукаў).

У 1951 годзе быў абраны ў члены саюзнага ўпраўлення сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». Быў членам гэтага ўпраўлення на працягу 11 выбарчых перыядаў да 1990 года. Пасля Мерчына Новака-Нехарньскага і Мерчына Каспера выконваў абавязкі старшыні адной з камісій саюзнага ўпраўлення «Домавіны». З 1956 года быў на кадравай пасадзе «Домавіны» і з 1964 года па 1989 год — адказным сакратаром за культурную дзейнасць. У 1964 годзе заснаваў хор «Budyšin». На працягу сямі гадоў займаўся арганізацыяй штогадовага «Фестывалю сербалужыцкай культуры».

У 1964 годзе заснаваў хор «Budyšin». У 1980 годзе ў суаўтарстве з Янам Буланкам выдаў песеннік «Towaršny spěwnik» і ў 1997 годзе — песеннік «Spěw najrjeńši towarš je».

Публікаваў свае артыкулы ў газеце «Nowa doba» і літаратурных часопісах «Rozhlad» і «Serbska protyka».

У 1982 годзе за сваю дзейнасць быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.

У 1989 годзе выйшаў на пенсію. Памёр 31 снежня 2015 года і пахаваны на могілках Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будзішыне.

Зноскі

Літаратура

  • Manfred Laduš: Swoje žiwjenje serbskej kulturje a spěwej wěnował, Serbske Nowiny dnja 5. januara 2016.
  • Ludwig Elle: Die Domowina in der DDR. Domowina-Verlag, Bautzen 2010, str. 96
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 14 Aug 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Sections Jan Handrik

arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes