peoplepill id: ivan-fjodorovitsj-kozatsjoek
IFK
Austria-Hungary Romania Russia
1 views today
2 views this week
Ivan Fjodorovitsj Kozatsjoek

Ivan Fjodorovitsj Kozatsjoek

The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Prilipche, Ukraine
Place of death
Chernivtsi, Ukraine
Age
73 years
The details (from wikipedia)

Biography

Іван Фёдаравіч Казачук (1913—1986) — старшыня Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Іван Казачук нарадзіўся 26 мая 1913 года ў вёсцы Прыліпча (цяпер — Застаўніўскі раён Чарнавіцкай вобласці Украіны). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў грузчыкам, затым фарбавальшчыкам на трыкатажнай фабрыцы. Актыўна займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета УССР 1-га склікання. З 1941 года Казачук быў намеснікам старшыні аднаго з райвыканкамаў у Чарнаўцах. У лістападзе таго ж года ён быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах. Да верасня 1943 года гвардыі старшына Іван Казачук камандаваў узводам коннай разведкі 215-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.

25 верасня 1943 года Казачук на чале разведгрупы пераправіўся праз Дняпро і, прабраўшыся ў тыл праціўніка, правёў разведку яго сістэмы абароны, і даставіў важныя дадзеныя камандаванню. 1 кастрычніка ён зноў пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Галкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у захопе і ўтрыманні плацдарма на заходнім беразе ракі. У тых баях ён знішчыў больш за 20 салдатащ і афіцэраў праціўніка, яшчэ 4 ўзяў у палон.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшына Іван Казачук быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 3033.

Пасля заканчэння вайны Казачук быў дэмабілізаваны. У 1947 годзе ён скончыў совпартшколу, у 1952 годзе — Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП УССР, пасля чаго знаходзіўся на розных партыйных пасадах. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета УССР 2-га, 3-га і 4-га скліканняў. Памёр 11 мая 1986 года, пахаваны на Рускіх могілках Чарнаўцоў.

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. Іван Фёдаравіч Казачук на сайце «Героі краіны»

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Венков Б. С. Герои Карпат. Ужгород, 1972.
  • Их подвиг бессмертен. Львов, 1983.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Ммнск, 1984.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 22 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Ivan Fjodorovitsj Kozatsjoek is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Ivan Fjodorovitsj Kozatsjoek
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes