peoplepill id: isaak-fyodorovich-vaksman
IFV
Belarus Russia
1 views today
6 views this week
Isaak Fyodorovich Vaksman
Hero of the Soviet Union

Isaak Fyodorovich Vaksman

The basics

Quick Facts

Intro
Hero of the Soviet Union
Work field
Gender
Male
Place of birth
Krasnapollie
Place of death
Zaporizhia Raion
Age
21 years
The details (from wikipedia)

Biography

Ісаа́к Фё́даравіч Ва́ксман (25 ліпеня 1922, г. Краснаполле — 19 снежня 1943) — Герой Савецкага Саюза, камандзір артылерыйскай батарэі 1118-га стралковага палка (333-я стралковая дывізія, 6-я армія, 3-і Украінскі фронт), старшы лейтэнант.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 ліпеня 1922 года ў вёсцы Краснаполле, цяпер пасёлак, райцэнтр Магілёўскай вобласці Беларусі, у сям’і служачага. Яўрэй.

Скончыў сярэднюю школу. У 1938—1940 гадах працаваў настаўнікам, адначасова вучыўся завочна ў Днепрапятроўскім транспартным інстытуце.

У 1941 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1943 года.

Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Дон, Северскім Данцы, Дняпры.

Камандзір батарэі 45-мм гармат старшы лейтэнант Ваксман вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра восенню 1943 года. 26 лістапада 1943 года старшы лейтэнант Ваксман умела арганізаваў пераправу сваёй батарэі на правы бераг у раёне сяла Канеўскае(руск.) бел. (Запарожскі раён Запарожскай вобласці Украіны). У баях за плацдарм батарэя ўзаемадзейнічала са стралковымі падраздзяленнямі, пракладваючы шлях пяхоце. Пры адлюстраванні контратак праціўніка артылерысты знішчылі 15 кулямётаў, танк, дзве аўтамашыны, больш за сотню гітлераўскіх салдат і афіцэраў.

Старшы лейтэнант Ваксман загінуў у баі 19 снежня 1943 года.

Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Разумоўка(руск.) бел. Запарожскага раёна Запарожскай вобласці.

Узнагароды

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Ваксману Ісааку Фёдаравічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза.
  • Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памяць

  • Імя Героя прысвоена Беразнякоўскай сярэдняй школе Краснапольскага раёна і вуліцы ў пасёлку Краснаполле.
  • На доме, дзе жыў І. Ф. Ваксман, усталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Ваксман Исаак Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8 — С. 464.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 30 Sep 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Isaak Fyodorovich Vaksman is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Isaak Fyodorovich Vaksman
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes