Quick Facts
Intro | Belarusian actor |
Was | Actor |
From | Russia Belarus |
Field | Film, TV, Stage & Radio |
Gender | male |
Birth | 26 May 1926, Barysau, Principality of Minsk |
Death | 21 August 2019 (aged 93 years) |
Star sign | Gemini |
Biography
Ілья Львовіч Курган (сапр. Эйдэльман) (26 мая 1926, Барысаў, Мінскай вобласці — 21 жніўня 2019) — беларускі акцёр, дыктар радыё, тэатральны педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэатральны інстытут (1949) па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра» (першы выпуск інстытута, курс Еўсцігнея Міровіча). З 1949 дыктар (да 1987) і артыст Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. З 1959 выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1992 прафесар кафедры сцэнічнай мовы), з 1995 адначасова ў Беларускім універсітэце культуры.
Творчасць
Яго мастацтва выявілася ў радыёпастаноўках «Прымакі» Я. Купалы, «Паляўнічае шчасце» Э. Самуйлёнка, «Сцяг брыгады» А. Куляшова, «Незабыўныя дні» М. Лынькова, у шматсерыйным радыёспектаклі «Доктар Русель» У. Дзюбы. Сярод запісаў: на радыё — «Скіп’ёўскі лес» К. Чорнага (1995), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (1997), на грампласцінках — паэмы «Курган» Я. Купалы, «Новая зямля» і «Сымон-музыка» (урыўкі) Я. Коласа, «Мужнасць» і «Летні дзень» (урыўкі) П. Глебкі, «Дзесяты падмурак» П. Труса, вершы М. Багдановіча, П. Броўкі.
Зноскі
- ↑ Памёр легендарны дыктар Ілля Курган // сайт «Наша Ніва» 21 жніўня 2019
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 46
Спасылкі
«Я Курган, про меня ещё Янка Купала писал». Легендарный диктор — про старость, культуру и шутки // TUT.BY 26 мая 2016
