peoplepill id: grigory-bogdanovich-bogdanov
GBB
Russia Belarus
1 views today
1 views this week
Grigory Bogdanovich Bogdanov
Soviet soldier of the Second World War

Grigory Bogdanovich Bogdanov

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet soldier of the Second World War
Work field
Gender
Male
Place of birth
Martsyushy, Belarus
Age
33 years
The details (from wikipedia)

Biography

Рыгор Багданавіч Багданаў (22 студзеня (4 лютага) 1910 — 1 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір батальёна 385-га стралковага палка 112-й Рыльскай стралковай дывізіі (60-я армія, Цэнтральны фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943, пасмяротна).

Біяграфія

Р. Б. Багданаў нарадзіўся ў вёсцы Марцюшы, цяпер Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў пачатковую школу. У Чырвонай Арміі з 1932 года. У 1938 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях са жніўня 1941 г. на Заходнім, Варонежскім і Цэнтральных франтах.

Батальён пад камандаваннем, якім камандаваў гвардыі старшы лейтэнант Багданаў, вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра 24 верасня 1943 г. Байцы фарсіравалі Дняпро паўночней Кіева, захапілі два населеныя пункты і ўтрымлівалі іх да падыходу асноўных сіл палка на працягу 10 контратак. У час адбіцця чарговай варожай контратакі 1 кастрычніка 1943 г. Р. Б. Багданаў быў смяротна паранены.

Пахаваны ў вёсцы Жукін Кіева-Святошынскім раёне Кіеўскай вобласці.

Указам Прэзідыума ВС СССР ад 17 кастрычніка 1943 г. старшаму лейтэнанту Багданаву Рыгору Багданавічы пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

  • Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
  • Ордэн Леніна
  • Ордэн Суворава 3 ступені

Памяць

У 1964 годзе імя Р. Б. Багданава прысвоена Бяскатаўскай сярэдняй школе ў Гарадоцкім раёне.

Зноскі

  1. Богданов Григорий Богданович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
  2. Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 «О присвоении имен защитников Родины школам Витебской области»

Літаратура

  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 407. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі

Рыгор Багданавіч Багданаў на сайце «Героі краіны»

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 07 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Grigory Bogdanovich Bogdanov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Grigory Bogdanovich Bogdanov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes