Quick Facts
Intro | Soviet soldier of the Second World War |
Was | Military personnel |
From | Russia Belarus |
Field | Military |
Gender | male |
Birth | 4 February 1910, Martsyushy, Belarus |
Death | 1 October 1943 (aged 33 years) |
Star sign | Aquarius |
Biography
Рыгор Багданавіч Багданаў (22 студзеня (4 лютага) 1910 — 1 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір батальёна 385-га стралковага палка 112-й Рыльскай стралковай дывізіі (60-я армія, Цэнтральны фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943, пасмяротна).
Біяграфія
Р. Б. Багданаў нарадзіўся ў вёсцы Марцюшы, цяпер Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў пачатковую школу. У Чырвонай Арміі з 1932 года. У 1938 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях са жніўня 1941 г. на Заходнім, Варонежскім і Цэнтральных франтах.
Батальён пад камандаваннем, якім камандаваў гвардыі старшы лейтэнант Багданаў, вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра 24 верасня 1943 г. Байцы фарсіравалі Дняпро паўночней Кіева, захапілі два населеныя пункты і ўтрымлівалі іх да падыходу асноўных сіл палка на працягу 10 контратак. У час адбіцця чарговай варожай контратакі 1 кастрычніка 1943 г. Р. Б. Багданаў быў смяротна паранены.
Пахаваны ў вёсцы Жукін Кіева-Святошынскім раёне Кіеўскай вобласці.
Указам Прэзідыума ВС СССР ад 17 кастрычніка 1943 г. старшаму лейтэнанту Багданаву Рыгору Багданавічы пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
- Ордэн Суворава 3 ступені
Памяць
У 1964 годзе імя Р. Б. Багданава прысвоена Бяскатаўскай сярэдняй школе ў Гарадоцкім раёне.
Зноскі
- ↑ Богданов Григорий Богданович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
- ↑ Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 «О присвоении имен защитников Родины школам Витебской области»
Літаратура
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 407. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
Рыгор Багданавіч Багданаў на сайце «Героі краіны»
