Quantcast
HVZ
Belarus
555 views this week
Heorhiy V. Zaborsky

Heorhiy V. Zaborsky Belarusian architect

Belarusian architect
The basics
Quick Facts
Intro Belarusian architect
A.K.A. Georgy Vladimirovich Zaborsky, Georgy Zaborsky
Countries Russian Empire Soviet Union Belarus
Occupations Architect
Gender male
Birth 29 October 1909 (Minsk)
Death 27 March 1999
Star sign ScorpioScorpio
Politics Communist Party of the Soviet Union
Education Repin Institute of Arts
The details
Biography

Георгій Уладзіміравіч Заборскі (11 лістапада 1909, Мінск, Расійская імперыя — 27 сакавіка 1999) — беларускі архітэктар. Народны архітэктар СССР (1981), Заслужаны будаўнік БССР (1961), акадэмік Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Біяграфія

Марка 2007 года з серыі «Выбітныя дойліды Беларусі». Заборскі Г. У. Мастак — Мікола Рыжы.
Капэрта 2007 года з серыі «Выбітныя дойліды Беларусі». Заборскі Г. У. Мастак — Мікола Рыжы.

Георгій Заборскі нарадзіўся 11 лістапада 1909 г. у Мінску ў сям’і Уладзіміра Георгіевіча Заборскага, бухгалтара Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, і Алены Іванаўны Заборскай (Зеглінг).

Пасля заканчэння школы ў 1929 г. Г. Заборскі стаў рабочым на стадыёне. Прапрацаваўшы там год, паступіў у Мінскую прафтэхшколу сялянскага вогнетрывалага будаўніцтва. Першую практыку Г. Заборскі праходзіў на будаўнічай пляцоўцы будынка Дома ўрада. Тут жа адбылося яго знаёмства з архітэктарам І. Лангбардам.

Скончыўшы вучобу, Георгій Заборскі быў накіраваны ў Ленінградскую Акадэмію мастацтваў. Яго выкладчыкамі былі такія знакамітыя майстры як А. Белагруд, І. Лангбард, О. Мунц, А. Нікольскі і інш.

Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у 1939 г. Г. Заборскі па конкурсу трапіў у Маскву, але працаваў там нядоўга і хутка атрымаў накіраванне ў Мінск. Тут ён быў прызначаны кіраўніком навуковай экспедыцыі па вывучэнні помнікаў архітэктуры і мастацтва Гомельскай і Палескай абласцей.

У тым жа годзе ўдзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект помніка для горада Беластока ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі. Яго праект быў прызнаны лепшым, але будаўніцтву перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна.

Ужо ў першыя дні вайны пайшоў на фронт добраахвотнікам, але ў баях пад Смаленскам быў цяжка паранены і апынуўся ў шпіталі ўральскага гарадка Троіцка, дзе выканаў шэраг праектаў-эскізаў помнікаў, прысвечаных гераічнай перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якія сталі асновай будучага помніка-манумента Перамогі ў Мінску.

Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь і актыўна ўдзельнічаў у працы па адраджэнню зруйнаваных гарадоў і сёлаў. З 1945 года Георгій Заборскі кіруе архітэктурна-канструктарскімі майстэрнямі праектных інстытутаў «Белдзяржпраект» і «Мінскпраект». У 1952—1964 гадах выкладчык БПІ (дацэнт з 1954). Ён прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў планіроўкі і забудовы Мінска, Полацка, Оршы. Георгій Заборскі прымае ўдзел у праектаванні плошчаў Мінска: Леніна (Незалежнасці), Цэнтральнай (Кастрычніцкай), Круглай (Перамогі).

У 1950 г. займаецца праектаваннем жылой забудовы па вул. Леніна ў Мінску. У гэты ж час ім былі створаны Сувораўскае вучылішча і будынак ЦК ЛКСМБ. У 1952 г. па яго праекце быў адкрыты помнік І. В. Сталіну, а ў 1954 г. — помнік-манумент на пл. Перамогі.

У 1952 г. Георгій Уладзіміравіч спраектаваў дом для сям’і Я. Коласа. Пасля смерці паэта Заборскі прымаў удзел у стварэнні помніка на яго магіле, а праз некаторы час і помніка на плошчы Я. Коласа ў Мінску.

У пачатку 60-х гг. па праектах архітэктара будуюцца кінатэатр «Піянер» і музей Вялікай Айчыннай вайны. У гэты ж час Георгій Уладзіміравіч праектуе мемарыяльны комплекс «Зыслаў», адкрыццё якога адбылося ў 1969 г.

У сакавіку 1964 г. па асабістаму жаданню перайшоў у праектны інстытут БелНДІдзіпрасельбуд (у 1966—1979 кіраўнік майстэрні). Ён зрабіў вялікі творчы ўклад у справу стварэння сучаснага вобліка беларускага сяла. Асноўнымі праектамі гэтага часу сталі грамадскі цэнтр пас. Мышкавічы Кіраўскага раёна, забудова калгаса «Чырвоная Змена» Любанскага раёна, забудова пас. Верцялішкі — цэнтра калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР у 1971 г.

Практычную творчую дзейнасць скончыў у пачатку 1990-х гг. Адной з апошніх яго работ стаў праект помніка ахвярам масавых рэпрэсій у Курапатах пад Мінскам.

Памёр 27 сакавіка 1999 г.

Творчасць

Галоўны кірунак творчасці — грамадзянская і сельская архітэктура. Асноўныя работы ў Мінску: корпус Лечсанупраўлення (1948, у сааўт.), ансамбль жылых дамоў па вул. Леніна (1949—56), карпусы педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1951—59), гасцініца СМ БССР і Літаратурны музей Я. Коласа (1952), тыпавыя праекты райкамаў КПБ і райвыканкамаў (1952—56), рэканструкцыя будынка Мінскага сувораўскага вучылішча, ЦК ЛКСМБ (абодва 1953), аэравакзал «Мінск-1» (1957, у сааўт.), забудова Аўтазаводскай плошчы і прылеглага раёна (1955, у сааўт.), Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967), рэканструкцыя плошчы Леніна (1947—57), кінатэатр «Піянер» і Дзяржаўны тэатр лялек (1964). Сааўтар генплана Полацка (1949).

3 1966 года працуе ў галіне сельскага будаўніцтва; сааўтар планіроўкі і забудовы вёсак Верцялішкі Гродзенскага (1969, Дзяржаўная прэмія СССР 1971), Сарачы і Рэдкавічы Любанскага раёнаў (усе ў сааўт.), аўтар Палаца культуры, гандлёвага цэнтра з гасцініцай, жылых дамоў у в. Мышкавічы Кіраўскага раёна, адміністрацыйнага будынка ў в. Сноў Нясвіжскага раёна (усе 1970-я г.) і інш.

Работы ў галіне манументальнага мастацтва: Манумент Перамогі і помнік Я. Коласу (1972, у сааўт.) у Мінску, мемарыяльны комплекс Зыслаў (Любанскі раён).

Памяць

Імя архітэктара Заборскага носіць адна з вуліц у Мінску.

Зноскі

Літаратура

  • Заборскі Георгій Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Памятныя даты беларускага календара, 1999 г. : (кастрычнік ― лістапад) / складальнікі: Брага Г. В. і інш. // Новыя кнігі : Па старонках беларускага друку. ― 1999. ― № 6. ― С. 11. (3ОК1539)
  • Заборскі Георгій Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
comments so far.
Comments
Sources
References
http://archives.gov.by/index.php?id=news&item=284
http://viaf.org/viaf/309813288
http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=&role=&nation=&subjectid=500328457
https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135
https://wikidata.org/wiki/Track:Q23680555
https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737
arrow-left arrow-right arrow-up arrow-down instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube stumbleupon comments comments pandora gplay iheart tunein pandora gplay iheart tunein itunes